Перайсці да асноўнага зместу

EMC Filarmonica G. Puccini — рэзідэнцыя Re-sounding Archives 2026

30 ліпеня 2026(мінуў)
21 верасня — 30 лістапада 2026
Suvereto, Італія
Бясплатна

Ente Musicale e Culturale Filarmonica «G. Puccini» шукае музыкаў для 71-дзённай рэзідэнцыі «Re-sounding Archives» у сярэднявечным мястэчку Суверэта (Тасканія, Італія), з 21 верасня па 30 лістапада 2026 года. Праект фокусуецца на даследаванні рукапісаў XIX стагоддзя з архіву Ente для стварэння новых сучасных музычных канцэпцый і эксперыментальнага саўнд-арту.

Для каго: саўнд-мастакі і мастачкі якія пастаянна жывуць у краіне-удзельніцы Creative Europe (акрамя Італіі) і цікавяцца эксперыментальнай музыкай і культурнай спадчынай.

Прапануецца:

  • Пражыванне ў кватэрах у гістарычным цэнтры Суверэта;
  • Доступ да Архіву і рэпетыцыйнага хаба Sala Musica;
  • Суправаджэнне ад менатараў і ментарак;
  • Дадатковая падтрымка ў межах Culture Moves Europe: суткавыя (30 EUR/дзень), пакрыццё дарогі (400–800 EUR), дадатак за экалагічную мабільнасць (400 EUR), дадатак на візу (120 EUR), сямейны дадатак (200 EUR за дзіця), падтрымка даступнасці (375, 675 або 1200 EUR).
EMC Filarmonica G. Puccini — рэзідэнцыя Re-sounding Archives 2026 — sekktor.online