Episkeptes — рэзідэнцыя ў Kimonos Art Center візуальных творцаў
Kimonos Art Center — незалежны некамерцыйны калектыў у Пафасе (Кіпр), які збірае розныя мастацкія практыкі пад адным дахам і праводзіць варкшопы, заняткі і сумесныя праекты. Рэзідэнцыя Episkeptes праходзіць у культурнай вёсцы Lemba і спалучае традыцыйныя тэхнікі з сучаснымі тэхналагічнымі інструментамі. Фіксаванай тэмы няма, але арганізатары(-кі) запрашаюць працаваць з ідэнтычнасцю Lemba і ландшафтам Кіпра. Асабліва чакаюць праектаў пра гуманітарныя, сацыяльныя або экалагічныя тэмы — праз гісторыю, культуру ці прыроду Lemba, Пафаса або ўсёй выспы.
Для каго:
Візуальныя мастакі(-чкі) любых дысцыплін з усяго свету: жывапіс, друкаваная графіка, фатаграфія, інсталяцыя, відэа, мультымедыя. Абяруць трох удзельнікаў(-ц). Абмежаванняў па грамадзянстве ў апісанні няма, таму падавацца могуць і беларусы(-кі).
Калі: адзін месяц у студзені–лютым 2027 года, уключна з фінальнай прэзентацыяй.
Што прапануецца:
- Асобны пакой у Lemba Residency Neighborhood (агульныя кухня, пральня, ванныя і душавыя);
- Доступ да студыйнага комплексу Lemba;
- Тэхнічнае абсталяванне вёскі — паводле наяўнасці і пры папярэднім браніраванні;
- Тэхнічная і бытавая дапамога;
- 1250 EUR на матэрыялы і жыццё;
- Кампенсацыя дарогі — да 250 EUR.
Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):
- Паказаць створанае падчас рэзідэнцыі — праз выставу, прэзентацыю або перформанс;
- Па жаданні — прапанаваць і правесці варкшоп (варкшопы курыруе Yiannis Sakellis разам з удзельнікамі(-цамі)).
Для заяўкі патрэбныя:
- Кароткае апісанне праекта;
- Творчая заява;
- Кароткая біяграфія і CV;
- Партфоліа;
- Пажаданыя даты знаходжання на рэзідэнцыі.
Пры адборы ўлічваюць мастацкі досвед і якасць прац, а таксама канцэптуальную сілу прапановы.
Вынікі абвесцяць 30 лістапада 2026 года на сайце Kimonos Art Center.
Кантакт: info@kimonosartcenter.com
Арганізатар: Kimonos Art Center (Пафас, Кіпр).