Erasmus+ — моладзевы абмен у Гановеры для ўдзельнікаў(-ц) 18–23 гадоў
Fundacja Spadczyna Białorusi прымае заяўкі на міжнародны моладзевы абмен Erasmus+ у Гановеры. На працягу 11 дзён удзельнікі(-цы) з розных краін будуць знаёміцца, абменьвацца досведам, працаваць над уласнымі ідэямі, абмяркоўваць культуру, грамадзянскі ўдзел, Беларусь, Украіну і Еўропу. Падчас праграмы ўдзельнікі(-цы) таксама будуць ствараць міні-праекты, якія могуць працягнуцца і пасля заканчэння абмену.
Для каго: маладыя людзі ва ўзросце 18–23 гадоў.
Фармат:
- Міжнародная група ўдзельнікаў(-ц);
- Супольнае навучанне і абмен досведам;
- Праца над уласнымі ідэямі;
- Абмеркаванні пра культуру, грамадзянскі ўдзел, Беларусь, Украіну і Еўропу;
- Распрацоўка міні-праектаў.
Запаўненне анкеты зойме прыкладна 15–20 хвілін. Арганізатары просяць адказваць шчыра.
Адпраўка анкеты не азначае аўтаматычнага залічэння ў праграму. Пасля завяршэння набору арганізатары звяжуцца з адабранымі ўдзельнікамі(-цамі).