ERICS-EaP — гранты на арганізацыйную ўстойлівасць для CSO
Transatlantic Foundation і Black Sea Trust for Regional Cooperation абвясцілі конкурс для арганізацый грамадзянскай супольнасці з краін Усходняга партнёрства. Гранты да 7 000 EUR дапамогуць CSO ўмацаваць арганізацыйную ўстойлівасць, бяспеку, лічбавую інфраструктуру, камунікацыі і здольнасць працягваць працу ў складаных умовах.
Грантавы конкурс у межах праекта Enhancing the Resilience of Civil Society in the Eastern Partnership / ERICS-EaP.
Для каго: арганізацыі грамадзянскай супольнасці, якія:
- Зарэгістраваныя ў краінах Усходняга партнёрства або маюць аперацыйную сувязь з імі;
- Могуць паказаць выразную патрэбу ў падтрымцы;
- Хочуць умацаваць сваю арганізацыйную ўстойлівасць.
Падтрымка прызначаная для стратэгічных выдаткаў, якія часта не пакрываюцца звычайнымі праектнымі грантамі, але важныя для стабільнасці і бяспекі арганізацыі. Падтрымка праекта працягласцю да 5 месяцаў.
Падтрымліваюцца:
- Бяспека і дабрабыт каманды;
- Лічбавая бяспека і IT-абсталяванне;
- Кансультацыі экспертаў(-ак);
- Юрыдычная падтрымка;
- Камунікацыі і адвакатаванне;
- Іншыя патрэбы, неабходныя для працяглай дзейнасці арганізацыі.
Прапануецца:
- Грант да 7 000 EUR.