Перайсці да асноўнага зместу

ERICS-EaP travel grants для прадстаўнікоў(-ц) грамадзянскай супольнасці

18 ліпеня 2026, 0:59 (BY)
Беларусь
Бясплатна
1 500 EUR

Black Sea Trust і Transatlantic Foundation прапануюць travel grants для прадстаўнікоў(-ц) арганізацый грамадзянскай супольнасці, грамадзянскіх актывістаў(-ак), лідараў(-ак) і нефармальных груп з краін Усходняга партнёрства. Падтрымка да 1 500 EUR прызначаная для ўдзелу ў рэгіянальных сеткавых падзеях, форумах і ініцыятывах супрацоўніцтва.

Для каго: прадстаўнікі(-цы) CSO, валанцёры(-кі), грамадзянскія актывісты(-кі), лідары(-кі) і прадстаўнікі(-цы) нефармальных груп, якія працуюць у адной з краін Усходняга партнёрства.

Exiled CSOs таксама могуць падавацца.

Важна, каб удзел у падзеі быў звязаны з дзейнасцю арганізацыі або ініцыятывы і дапамагаў яе развіццю.

Прапануецца:

  • Грант да 1 500 EUR;
  • Пакрыццё выдаткаў, звязаных з паездкай і ўдзелам у рэгіянальнай падзеі.

У межах праграмы плануюць падтрымаць 50 travel grants цягам наступных двух з паловай гадоў.

Важна:

Заяўку трэба падаць мінімум за 1 месяц да падзеі, каб яе паспелі разгледзець і, у выпадку адбору, пералічыць сродкі. Пасля завяршэння паездкі трэба будзе падаць кароткую справаздачу і копіі чэкаў.