Перайсці да асноўнага зместу

ESC знутры — анлайн-размова з беларускай валанцёркай, якая цяпер удзельнічае ў доўгатэрміновым праекце European Solidarity Corps

ББеларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА”
24 ліпеня 2026, 16:00 CEST
Анлайн
Бясплатна

БНМС «РАДА» і Telegram-канал «Твои возможности» запрашаюць маладых беларусаў і беларусак у эміграцыі на анлайн Q&A пра European Solidarity Corps. Спікерка — беларуска, якая цяпер удзельнічае ў доўгатэрміновым валанцёрскім праекце ESC у Еўропе.

Для каго: маладыя беларусы і беларускі ў эміграцыі, якія цікавяцца еўрапейскімі праграмамі мабільнасці, валанцёрствам, навучаннем і развіццём.

Сустрэча можа быць карыснай, калі вы:

  • Хочаце падацца на European Solidarity Corps, але не ведаеце, з чаго пачаць;
  • Шукаеце рэальны досвед адбору і ўдзелу;
  • Хочаце зразумець, як выглядае доўгатэрміновае валанцёрства знутры.

Што абмяркуюць:

  • Як знайсці свой ESC-праект;
  • Як праходзіць сумоўе;
  • Колькі часу можа заняць адбор;
  • Што адбываецца пасля адбору;
  • Што такое sending organization і навошта яна патрэбная;
  • Якія дакументы патрэбныя для дамовы;
  • Як выглядае жыццё падчас валанцёрства: жыллё, кішэнныя грошы, выходныя і адпачынак;
  • Чым валанцёры(-кі) займаюцца на практыцы.

Падчас сустрэчы можна будзе задаць свае пытанні спікерцы.

Працягласць: 1 гадзіна.

Важна: БНМС «РАДА» прызнаная ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем». Улічвайце гэта пры рэгістрацыі і ацэньвайце свае асабістыя рызыкі.

Пра кампанію:

Сустрэча праходзіць у межах кампаніі On the Move, якая дапамагае маладым беларусам і беларускам у эміграцыі знаходзіць і выкарыстоўваць еўрапейскія магчымасці для валанцёрства, навучання і развіцця.

Усю інфармацыю кампаніі можна шукаць па тэгу belarusiansonthemove.

Кампанія On the Move фінансуецца Еўрапейскім саюзам.