Перайсці да асноўнага зместу

Est-Nord-Est 2027–2028 — рэзідэнцыя для візуальных мастакоў(-чак)

8 лістапада 2026, 23:59 UTC−5(мінуў)
Saint-Jean-Port-Joli, Канада
Бясплатна

Est-Nord-Est — цэнтр мастацкіх рэзідэнцый у вёсцы Saint-Jean-Port-Joli ў Квебеку, на беразе ракі Святога Лаўрэнція.

Для каго:

Прафесійныя візуальныя мастакі(-чкі) з Квебека, Канады і іншых краін — і дасведчаныя, і на раннім этапе кар'еры. Калектывы таксама могуць падавацца.

Летняя рэзідэнцыя 2027 года курыруецца асобна (гл. «Тэма») і адкрытая таксама для танца, музыкі, паэзіі, навукі і міждысцыплінарных практык. На яе перавага аддаецца мастакам(-чкам) афрыканскага паходжання, але падавацца могуць усе, чыя практыка рэзануе з тэмай.

Асабліва чакаюць заявак ад мастакоў(-чак) з недастаткова прадстаўленых, маргіналізаваных груп і меншасцяў.

Фармат:

Восем тыдняў у Saint-Jean-Port-Joli (Квебек, Канада), у вясковай мясцовасці на беразе ракі Святога Лаўрэнція. За сезон рэзідэнцыя прымае чатырох мастакоў(-чак). Сезоны:

  • Вясна: 19 красавіка – 11 чэрвеня 2027 года;
  • Лета (куратарская рэзідэнцыя): 5 ліпеня – 27 жніўня 2027 года;
  • Восень: 27 верасня – 19 лістапада 2027 года;
  • Зіма: 24 студзеня – 18 сакавіка 2028 года.

Тэма:

Летнюю рэзідэнцыю курыруе Cécilia Bracmort, яна называецца «Corps céleste, corps terrestre» («Нябеснае цела, зямное цела»). Цэнтральная ідэя — осмас: павольная ўзаемная трансфармацыя, праз якую людзі, матэрыялы і асяроддзе ўплываюць адно на аднаго. Куратарка зыходзіць з досведу чарнаскурых людзей і хоча пераасэнсаваць выявы чорнага цела па-за яго фізічнай і сацыяльнай роляй. Праца будзе ў дыялогу з ландшафтам, ракой і небам Saint-Jean-Port-Joli; адзін з ключавых момантаў — метэорны дождж Персеіды.

Што прапануецца:

  • Ганарар 2 080 CAD (≈ 1 320 EUR) за рэзідэнцыю;
  • Асобная студыя-майстэрня, дзе таксама жывяце;
  • Доступ да спецыяльнага абсталявання для працы з дрэвам, металам і керамікай;
  • Дакументацыйны цэнтр (кнігі, часопісы) і мясцовыя рэсурсы;
  • Тэхнічная, мастацкая і лагістычная падтрымка;
  • Ровар у сезон або часам мясцовы транспарт узімку;
  • Дадатковы ганарар 300 CAD (≈ 190 EUR), калі абяруць вашу прапанову варкшопа для моладзевай або мясцовай арганізацыі.

За свой кошт: матэрыялы, дарога і іншыя бытавыя выдаткі.

Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):

  • Цалкам выкарыстаць час рэзідэнцыі для свайго даследавання;
  • Быць на месцы ўвесь перыяд рэзідэнцыі;
  • Распавесці пра свой падыход і даследчыя інтарэсы на публічнай падзеі ў пачатку рэзідэнцыі;
  • Паказаць даследаванні і эксперыменты на публічнай падзеі ў канцы рэзідэнцыі;
  • Па жаданні — прапанаваць варкшоп для моладзевай або мясцовай арганізацыі.

Для заяўкі патрэбныя:

  • CV — да двух старонак, PDF;
  • Тэкст з творчай заявай і планамі даследавання і эксперыментаў, з тэхнічнымі патрэбамі, калі ёсць, — да адной старонкі, PDF;
  • Партфоліа з 10–15 выяваў адным PDF са спісам апісанняў; відэа — спасылкай на Vimeo або YouTube (з паролем, калі ён патрэбны).

Як падавацца:

Толькі праз анлайн-форму(знешні сайт). Калі вам зручней падаць заяўку ў іншым фармаце (аўдыё, відэа), напішыце на info@estnordest.org або патэлефануйце: +1 418-598-6363.

Адбор:

  • Адпаведнасць мандату цэнтра — даследаванне і эксперымент, а не вытворчасць і завяршэнне праекта;
  • Наколькі рэзідэнцыя і яе асаблівасці (час, майстэрні, падзеі, супольнасць) могуць паўплываць на вашу кар'еру;
  • Дакладнасць і яснасць прапановы;
  • Гатоўнасць удзельнічаць у жыцці цэнтра.

Кантакт: info@estnordest.org, +1 418-598-6363. Ёсць FAQ(знешні сайт).

Арганізатар:

Est-Nord-Est — цэнтр мастацкіх рэзідэнцый, якім кіруюць самі мастакі(-чкі), у Saint-Jean-Port-Joli (Квебек). Працуе з 1992 года.

Важна:

  • З дзецьмі можна прыехаць толькі ў восеньскі сезон 2027 года. Можна ўзяць з сабой аднаго дарослага без дадатковай аплаты, але ён жыве ў той жа студыі;
  • Калектыў дзеліць адну студыю, ганарар атрымлівае кожны ўдзельнік(-ца).