European Slate Development — да 510 000 EUR на распрацоўку пакета з 3–5 фільмаў і серыялаў
European Slate Development — адзін з конкурсаў праграмы Creative Europe MEDIA. Ён дапамагае кампаніям распрацоўваць адначасова некалькі праектаў з патэнцыялам міжнароднага пракату і капрадукцыі. У пакет можна дадаць кароткаметражны фільм рэжысёра(-кі)-пачаткоўца — так маладыя аўтары(-кі) могуць зняць першую працу.
Для каго:
Незалежныя еўрапейскія прадзюсарскія кампаніі, якія ўжо выпускалі фільмы або серыялы ў міжнародны пракат.
- Кампанія — юрыдычная асоба, зарэгістраваная ў краіне, што цалкам удзельнічае ў напрамку MEDIA праграмы Creative Europe (краіны ЕС, а таксама краіны ЕЭП і асацыяваныя краіны са спісу праграмы, напрыклад Украіна), і большасць яе долі належыць грамадзянам(-кам) гэтых краін;
- Кампанія незалежная: адной тэлекампаніі або стрымінгавай платформе належыць не больш за 25% яе капіталу (калі такіх уладальнікаў некалькі — разам не больш за 50%);
- З 2020 года кампанія выпусціла дзве працы (ігравое кіно, анімацыя або творчая дакументалістыка агульнай працягласцю ад 24 хвілін; для імерсіўных праектаў мінімальнай працягласці няма), якія камерцыйна паказвалі ў кінатэатрах, на ТБ або на лічбавых платформах мінімум у трох краінах, акрамя краіны кампаніі. Фестывальныя паказы не лічацца;
- У гэтых працах кампанія была адзінай прадзюсарскай кампаніяй, асноўным сапрадзюсарам паводле фінансавага плана або дэлегаваным прадзюсарам, ці яе кіраўнік(-ца) або прамы(-ая) акцыянер(-ка) пазначаны(-ая) ў цітрах як прадзюсар(-ка);
- Фізічныя асобы падавацца не могуць, выключэнне — індывідуальныя прадпрымальнікі(-цы).
Што можна падаць:
- Пакет з 3–5 праектаў на стадыі распрацоўкі: ігравое кіно, анімацыя або творчая дакументалістыка;
- Поўнаметражныя фільмы для кінапракату — ад 60 хвілін;
- Праекты для ТБ або лічбавых платформаў (адзінкавыя або серыялы): ігравыя — агулам ад 90 хвілін, анімацыя — ад 24 хвілін, дакументалістыка — ад 50 хвілін;
- Інтэрактыўныя і імерсіўныя праекты (напрыклад, наратыўная VR) — любой працягласці;
- Па жаданні — кароткаметражку да 20 хвілін рэжысёра(-кі), які(-ая) яшчэ не здымаў(-ла) праектаў такога ўзроўню; тут падтрымліваюцца і распрацоўка, і вытворчасць.
Першы здымачны дзень (для анімацыі — пачатак анімацыі) павінен быць не раней чым праз 10 месяцаў пасля дэдлайну, для кароткаметражкі — пасля дэдлайну. Не падтрымліваюцца ток-шоу, рэаліці, навучальныя і рэкламныя праекты, музычныя кліпы, відэагульні, студэнцкія і дыпломныя фільмы і іншыя фарматы са спісу ў дакуменце конкурсу.
Што прапануецца:
- Грант ЕС ад 90 000 да 510 000 EUR на пакет;
- Фіксаваная сума (lump sum) за кожны праект: анімацыя — 55 000 EUR (серыял — 60 000 EUR), творчая дакументалістыка — 30 000 EUR (серыял — 35 000 EUR), ігравы фільм — 45 000 EUR або 60 000 EUR пры бюджэце вытворчасці больш за 5 млн EUR, ігравы серыял — ад 55 000 да 100 000 EUR у залежнасці ад бюджэту, кароткаметражка — 10 000 EUR;
- Аванс — звычайна 70% сумы пасля падпісання дагавора.
Агульны бюджэт конкурсу — 22 374 320 EUR. Праект доўжыцца звычайна да 36 месяцаў.
Для заяўкі патрэбныя:
- Анкета (часткі A, B і C) у сістэме падачы; частка B — да 70 старонак;
- Звесткі пра праекты з базы Creative Europe MEDIA Database;
- Творчае дасье праектаў па абавязковым шаблоне;
- Дагаворы на правы, падпісаныя не пазней за дзень дэдлайну;
- Дакументы пра капрадукцыю, дыстрыбуцыю і фінансаванне — калі ёсць;
- Дэкларацыі пра незалежнасць і еўрапейскую ўласнасць і пра мову матэрыялаў.
Дэдлайн: 1 снежня 2026 года, 17:00 па брусельскім часе (CET) — гэта 17:00 па Варшаве і 19:00 па Мінску. Вынікі — у траўні 2027 года, падпісанне дагавораў — у жніўні 2027 года.
Як падавацца:
Праз сістэму падачы на старонцы конкурсу ў EU Funding & Tenders Portal. Спачатку трэба стварыць уліковы запіс EU Login і зарэгістраваць кампанію, каб атрымаць 9-значны код PIC. Усе ўмовы — у дакуменце конкурсу (PDF). Па кансультацыю можна звярнуцца ў Creative Europe Desk сваёй краіны.
Старонка open call: CREA-MEDIA-2027-DEVSLATE
Кантакт: EACEA-MEDIA-DEVSLATE@ec.europa.eu
Арганізатар: Еўрапейская камісія; конкурс адміністравае European Education and Culture Executive Agency (EACEA).
Важна:
- Кампанія можа падаць толькі адну заяўку і не можа падавацца, калі атрымала грант European Slate Development або European Mini-slate Development у конкурсе 2026 года;
- Як каардынатар можна падацца толькі ў адзін з конкурсаў European Co-development, European Slate Development, European Mini-slate Development і Video Games and Immersive Content; калі заявак некалькі, разгледзяць толькі тую, у якой самы ранні дэдлайн;
- Конкурс залежыць ад канчатковага зацвярджэння бюджэту ЕС на 2027 год.