Перайсці да асноўнага зместу

Europejska Stolica Kultury Lublin 2029 шукае спецыялістаў(-ак) па планаванні і арганізацыі культурных падзей

23 кастрычніка 2026
Lublin, Польшча
Бясплатна

Для каго: прафесіяналы(-кі) сферы культуры з досведам, якія хочуць планаваць, каардынаваць і рэалізоўваць культурныя праекты — у першую чаргу ў праграме Еўрапейскай сталіцы культуры Люблін 2029. Набор ідзе адразу на дзве пазіцыі (назвы ў арыгінале):

  • Główna Specjalistka / Główny Specjalista ds. Planowania i Produkcji Wydarzeń Kulturalnych — галоўны(-ая) спецыяліст(-ка);
  • Starsza Specjalistka / Starszy Specjalista ds. Planowania i Produkcji Wydarzeń Kulturalnych — старэйшы(-ая) спецыяліст(-ка).

Ад кандыдатаў(-ак) чакаюць:

  • Вышэйшай адукацыі ў галіне менеджменту культуры, культуралогіі, культурнай анімацыі, ведаў пра культуру або польскай філалогіі;
  • Досведу каардынацыі культурных праектаў;
  • Ведання заяўкі, з якой Люблін атрымаў тытул Еўрапейскай сталіцы культуры 2029;
  • Добрага ведання англійскай мовы;
  • Умення працаваць у камандзе, добра арганізоўваць сваю працу і трымацца тэрмінаў, камунікабельнасці.

Абавязкі:

  • Планаванне, каардынацыя і рэалізацыя культурных праектаў, асабліва ў межах праграмы Еўрапейскай сталіцы культуры;
  • Супраца з іншымі камандамі ў праектах — у тым ліку ў камунікацыі, прамоцыі, справаздачнасці, падвядзенні вынікаў і эвалюацыі.

Галоўны(-ая) спецыяліст(-ка):

  • Абавязкова — мінімум 3 гады досведу працы ва ўстанове культуры;
  • Перавагай будуць паслядыпломная адукацыя ў сферы мастацтва і культуры, а таксама досвед каардынацыі праектаў і арганізацыі падзей міжнароднага маштабу;
  • Базавы заробак — 7000–9000 PLN брута (≈ 1600–2100 EUR) у месяц, плюс надбаўка за стаж паводле дзейных правілаў.

Старэйшы(-ая) спецыяліст(-ка):

  • Абавязкова — мінімум 2 гады досведу працы ва ўстанове культуры;
  • Перавагай будуць паслядыпломная адукацыя ў сферы мастацтва і культуры, а таксама ўдзел у праектах і арганізацыі падзей міжнароднага маштабу;
  • Базавы заробак — 6000–8000 PLN брута (≈ 1400–1850 EUR) у месяц, плюс надбаўка за стаж паводле дзейных правілаў.

Прапануецца:

  • Працоўная дамова (umowa o pracę;
  • Гнуткія ўмовы працы;
  • Магчымасць павышаць кваліфікацыю;
  • Самастойная праца ў міжнародным праекце і ўдзел у фармаванні праграмы Еўрапейскай сталіцы культуры.

Для падачы патрэбныя:

  • Рэзюмэ (CV);
  • Матывацыйны ліст.

У тэме ліста трэба напісаць: «Rekrutacja ds. Planowania i Produkcji Wydarzeń Kulturalnych».

Як падавацца: даслаць CV і матывацыйны ліст на rekrutacja.esk@lublin.eu. Перад падачай прачытайце поўную аб'яву на патрэбную пазіцыю — там фармальныя патрабаванні і правілы апрацоўкі асабістых даных: галоўны(-ая) спецыяліст(-ка), старэйшы(-ая) спецыяліст(-ка).

Кантакт: rekrutacja.esk@lublin.eu

Арганізатар: Установа культуры Europejska Stolica Kultury Lublin 2029, якая рыхтуе і рэалізуе праграму Еўрапейскай сталіцы культуры ў Любліне. Установу сумесна вядзе Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы.