Перайсці да асноўнага зместу

FAKI 2027 — фестываль альтэрнатыўнага тэатра ў Заграбе шукае перформансы на тэму «Celebration»

20 жніўня 2026, 23:59 UTC+2
24 — 31 траўня 2027
City of Zagreb, Харватыя
Бясплатна
500 EUR

FAKI — Festival of Alternative Theatrical Expression, які з 1998 года ладзіць Autonomous Cultural Centre Attack у Заграбе. Ён паўстаў як адказ на элітарнасць і камерцыялізацыю інстытуцыйнай культуры і падтрымлівае незалежную, авангардную, субверсіўную і эксперыментальную працу. У 2027 годзе фестываль адзначае трыццацігоддзе — і сваё, і арганізацыі за ім.

Для каго:

  • Мастакі(-чкі), перформеры(-кі), калектывы і практыкі(-іні) з усіх дысцыплін сучасных сцэнічных мастацтваў;
  • Актывісты(-кі), даследчыкі(-цы) і тэатральныя крытыкі(-ні);
  • Абмежаванняў па краіне няма.

Тэма 2027 года — «Celebration» («Святкаванне»). Арганізатары пытаюцца: што вартае святкавання ў свеце крызісаў, войнаў, экалагічнага калапсу і палітычнага гвалту? Ці можа святкаванне быць не ўцёкамі ад рэальнасці, а спосабам сустрэцца з ёй — і актам супраціву цынізму і знясіленасці? Ці можа яно змясціць адначасова жалобу і надзею? Фестываль цікавіць святкаванне не толькі як тэма, але і як метад — спосаб рабіць, дзяліцца і перажываць мастацтва разам.

Калі і дзе: Заграб, Харватыя, 24–30 траўня 2027 года. Пляцоўка — AKC Medika.

Прапануецца:

  • Дарога — да 200 EUR для асобных удзельнікаў(-ц) і да 500 EUR для групаў, з перавагай устойлівым відам транспарту (аўтобус, цягнік, сумесная паездка);
  • Сумеснае пражыванне на месцы ў AKC Medika;
  • Здаровыя веганскія абеды і вячэры падчас фестывалю;
  • Базавая тэхнічная падтрымка: святло, гук і іншае;
  • Фота- і відэадакументацыя выступаў;
  • Прасоўванне і прысутнасць у медыя праз сетку фестывалю;
  • Прастора для рэпетыцый або рэзідэнцыя — калі патрэбна;
  • Драматургічная падтрымка і зваротная сувязь — калі патрэбна.

Дэдлайн: 20 жніўня 2026 года, 23:59 CET. Заяўкі, дасланыя пазней, не разглядаюцца.

Важна:

  • Ганарары аўтарам(-кам) і іншым гасцям, а таксама вытворчыя выдаткі фестываль не пакрывае — на гэта не хапае сродкаў. Арганізатары гатовыя разам шукаць іншае фінансаванне: пісаць лісты падтрымкі і дапамагаць з заяўкамі;
  • Патрэбная фізічная прысутнасць у Заграбе падчас фестывалю.
FAKI 2027 — адкрыты набор фестывалю альтэрнатыўнага тэатра ў Заграбе — sekktor.online