Farnham Craft Town — рэзідэнцыя ў Вялікабрытаніі для аўтараў(-ак), якія працуюць з дрэвам і мэбляй
Farnham — першы World Craft Town у Англіі. Рэзідэнты і рэзідэнткі павінны стварыць працу, натхнёную Farnham. Яна стане часткай мясцовай craft-калекцыі.
Для каго: мастакі(-чкі), рамеснікі(-цы), дызайнеры(-кі) і творцаў, якія працуюць у craft-практыках.
У 2027 годзе прыярытэт будзе аддадзены аўтарам(-кам), якія працуюць з дрэвам і мэбляй.
Асабліва вітаюцца заяўкі ад творцаў, якія базуюцца ў іншых World Craft Towns.
Падавацца могуць творцы на розных этапах прафесійнага развіцця. Арганізатарам асабліва цікавыя людзі, якія хочуць эксперыментаваць і шукаць новыя падыходы.
Дзе будзе праходзіць рэзідэнцыя:
Рэзідэнцыя будзе базавацца ў Farnham School of Furniture Making. Пасля ўводнай праграмы знаёмстваў рэзідэнту(-цы) дадуць прастору для развіцця ўласных ідэй і стварэння новага творы. Арганізатары заахвочваюць калабаратыўны падыход: працу з мясцовымі творцамі, лакальнымі матэрыяламі, супольнасцю, студэнтамі(-камі) ў Farnham і камунікацыю ў сацсетках.
Што прапануецца:
- Поўнае пакрыццё дарогі;
- Падтрымку на жыццёвыя выдаткі;
- Унёсак на матэрыялы;
- Сстудыйная прастора;
- Пражыванне.
Дакладныя сумы падтрымкі ў апісанні не пазначаныя.
Што чакаецца ад рэзідэнта(-кі):
• Стварыць працу, натхнёную Farnham;
• Развіць новы body of work падчас рэзідэнцыі;
• Па магчымасці працаваць з лакальнымі makers і матэрыяламі;
• Узаемадзейнічаць з мясцовай супольнасцю, студэнцкім асяроддзем і публікай;
• Узяць удзел у выставе або прэзентацыі вынікаў.
Адбор:
Shortlisted applicants будуць запрошаныя на першую анлайн-размову з ключавымі арганізацыямі ў Farnham.
Падчас размовы будуць абмяркоўваць:
- Чаканні і мэты кандыдата(-кі);
- Якая дадатковая падтрымка можа спатрэбіцца.
Даты рэзідэнцыі: вясна 2027 года (4–6 тыдняў).
Для заяўкі патрэбныя:
• CV;
• Artist’s Statement;
• 3 выявы вашых работ.