Перайсці да асноўнага зместу

Fellowships Without Borders — каля 5000 EUR для грамадзянскіх актывістаў і актывістак ад EaP Civil Society Fellows 2026

11 верасня 2026
Бясплатна
5 000 EUR

Eastern Partnership Civil Society Facility адкрыла набор на Fellowships Without Borders 2026. Гэта падтрымка для грамадзянскіх актывістаў і актывістак з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны, чыя праца, супольнасці або партнёрствы выходзяць за межы адной краіны.

Для каго: грамадзянскія актывісты(-кі), civic tech-практыкі(-ні), даследчыкі(-цы), дызайнеры(-кі), дата-спецыялісты(-кі), распрацоўшчыкі(-цы) і іншыя людзі, якія працуюць з грамадзянскай супольнасцю.

Падавацца могуць грамадзяне(-кі):

• Арменіі;
• Азербайджана;
• Беларусі;
• Грузіі;
• Малдовы;
• Украіны.

Патрабаванні:

• 18+;
• Досвед грамадзянскага ўдзелу, лідарства або civic tech / лічбавых інавацый;
• Англійская мінімум на ўзроўні B1;
Заяўнік(-ца) раней не атрымліваў(-ла) падтрымку Eastern Partnership Civil Society Fellowship Programme.

Важна: падтрымка даецца фізічным асобам, а не арганізацыям.

Пра праграму

Fellowships Without Borders — спецыяльны набор у межах EaP Civil Society Fellowships для людзей, чыя грамадзянская праца не спыняецца на дзяржаўных межах.

Праграма падыходзіць, калі вы:

• Жывяце ў сваёй краіне або часова за мяжой;
• Знаходзіцеся ў вымушанай міграцыі або выгнанні;
• Працуеце з супольнасцю, якая раскіданая па розных краінах;
• Хочаце вучыцца ў грамадзянскіх актараў(-ак) у іншай краіне;
• Будуеце міжнародныя партнёрствы і сеткі салідарнасці;
• Хочаце перанесці досвед з-за мяжы ў практычнае грамадзянскае дзеянне.

Праект можа адбывацца ў краінах Усходняга партнёрства, краінах ЕС або краінах-кандыдатах у ЕС, але павінен прыносіць карысць супольнасці з рэгіёна Усходняга партнёрства.

Напрамкі стыпендый:

Community Engagement Fellowships — для праектаў, звязаных з:

  • Грамадзянскім удзелам і супольнаснай мабілізацыяй;
  • Публічнай палітыкай і адвакацыяй;
  • Даследаваннямі і зборам доказаў;
  • Маніторынгам і падсправаздачнасцю;
  • Развіццём арганізацый і супольнасцей;
  • Супрацай паміж грамадзянскімі арганізацыямі і ініцыятывамі.

Civic Digital Fellowships — для праектаў, звязаных з:

  • Лічбавымі рашэннямі для патрэбаў супольнасцей;
  • Інструментамі празрыстасці і падсправаздачнасці;
  • Адкрытымі данымі;
  • Электронным удзелам;
  • Платформамі і тэхналагічнымі рашэннямі для грамадзянскай супольнасці.

Што можна рабіць у межах праграмы:

  • Навучальныя візіты;
  • Назіранне за працай арганізацыі;
  • Стажыроўкі;
  • Даследчыя праекты;
  • Адвакацыйныя і інфармацыйныя кампаніі;
  • Супольнасныя ініцыятывы;
  • Ментарскія і адукацыйныя праграмы;
  • Супрацу паміж грамадзянскімі актарамі(-камі) у розных краінах;
  • Распрацоўку або прасоўванне civic tech-рашэнняў;
  • Збор і аналіз даных для палітычных рэкамендацый.

Праект павінен быць рэалістычным, мець практычны вынік і, як правіла, доўжыцца не больш за 6 месяцаў.

Прыярытэтныя тэмы:

  • Устойлівая і інтэграваная эканоміка;
  • Падсправаздачнасць, вяршэнства права і бяспека;
  • Экалагічная і кліматычная ўстойлівасць;
  • Устойлівая і інклюзіўная лічбавізацыя;
  • Удзел у прыняцці рашэнняў і сацыяльная справядлівасць.

Прапануецца:

  • Фінансавая падтрымка ў сярэднім каля 5000 EUR;
  • Ментарства і коўчынг;
  • Навучальныя магчымасці;
  • Магчымасць удзелу ў сеткавых і міжнародных падзеях;
  • Доступ да alumni-сеткі EaP Civil Society Fellowship.

У асобных выпадках бюджэт можа быць вышэйшы за 5000 EUR, калі гэта добра абгрунтавана ў заяўцы.

Што можа пакрывацца:

  • Выдаткі на праектныя актыўнасці;
  • Дарога і пражыванне;
  • Камунікацыя і бачнасць праекта;
  • Паслугі ментара(-кі), калі патрэбна;
  • Адміністрацыйныя выдаткі да 10% бюджэту;
  • Банкаўскія камісіі;
  • Консульскія зборы і страхаванне, калі актуальна.

Важна: бюджэт не можа ўключаць ганарар або заробак.

Для падачы патрэбны:

  • Анлайн-заяўка на англійскай мове;
  • Апісанне досведу і грамадзянскай дзейнасці;
  • Праектная прапанова;
  • Бюджэт;
  • План актыўнасцей;
  • CV;
  • Рэкамендацыйны ліст;
  • Пацверджанне грамадзянства;
  • Пацверджанне ўзроўню англійскай.

Калі анлайн-падача можа быць небяспечнай, можна напісаць арганізатарам на eapcivilsociety@protonmail.com і запытаць альтэрнатыўны спосаб падачы.

Арганізатар:
Eastern Partnership Civil Society Facility, пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза.