Фестываль LTCŃ шукае валанцёраў і валанцёрак
Пікнік LTCŃ шукае валанцёраў(-ак) для падрыхтоўкі і правядзення фестывалю ў Кракаве. Можна дапамагаць з камунікацыяй, майстар-класамі, афармленнем прасторы, мантажом, фота- і відэаздымкай, SMM і іншымі задачамі.
Што можна рабіць:
– Сустракаць гасцей і дапамагаць ім арыентавацца на фестывалі;
– Дапамагаць з майстар-класамі і тэматычнымі пляцоўкамі;
– Падтрымліваць зону адпачынку для валанцёраў(-ак);
– Упрыгожваць фестывальную прастору;
– Дапамагаць з мантажом і дэмантажом;
– Падтрымліваць чысціню ў парку;
– Валанцёрыць увечары і ноччу на афтерпаці;
– Дапамагаць з фота- і відэаздымкай, SMM або графічным дызайнам;
– Кіраваць бусам або вазіць рэчы на машыне — калі маеце адпаведныя магчымасці.
Калі і дзе: 1 жніўня 2026 года, Park Henryka Jordana, Кракаў, Польшча.
Таксама можна далучыцца да падрыхтоўкі на тыдні перад падзеяй — 27–31 ліпеня, або дапамагчы пасля фестывалю — 2–8 жніўня.
Што важна:
Пасля падачы заяўкі арганізатары звяжуцца з вамі на працягу тыдня. У ліпені адбудуцца некалькі жывых сустрэч для знаёмства, цімбілдынгу і падрыхтоўкі.
Бліжэй да падзеі кожны(-ая) атрымае канкрэтныя задачы і будзе на сувязі з кіраўніком(-цай) пляцоўкі і каардынатаркамі валанцёраў(-ак).