Перайсці да асноўнага зместу

Film Camp — 7-дзённая праграма для кінапрактыкаў(-інь) з Беларусі, Літвы і Швецыі

20 жніўня 2026
4 — 11 кастрычніка 2026
Vilnius, Літва
Бясплатна

Film Camp — 7-дзённая праграма ў межах Creative Communities Acceleration Program. Праграма даследуе кіно як інструмент стварэння супольнасці, устойлівасці, свабоды, дэмакратычнага і інклюзіўнага выказвання. На працягу тыдня ўдзельнікі(-цы) будуць працаваць у міжнародных камандах: абмяркоўваць ролю кіно ў працы з супольнасцямі, знаёміцца з распаўсюдам кароткаметражнага кіно, генерыраваць ідэі, здымаць і мантаваць кароткі фільм на аснове ўласных даследаванняў і назіранняў. Фіналам праграмы стане публічны паказ і Q&A ў кінатэатры ў Вільнюсе.

Для каго: кінапрактыкі(-ні) на раннім або сярэднім этапе кар’еры.

Падавацца могуць:

  • Беларусы(-кі), якія жывуць у любой краіне;
  • Грамадзяне(-кі) Літвы, якія жывуць у Літве;
  • Творцы, якія базуюцца ў Швецыі, незалежна ад культурнага бэкграўнду.

Праграма адкрытая для актораў(-ак), аператараў(-ак), рэжысёраў(-ак), мастакоў(-чак) пастаноўкі, прадзюсараў(-ак), сцэнарыстаў(-ак), саўнд-дызайнераў(-ак), гукааператараў(-ак) і іншых кінапрактыкаў(-інь).

Патрэбны ўзровень англійскай мовы не ніжэй за B1 / Intermediate.

Праграма ўключае:

  • Варкшопы пра кіно і працу з супольнасцямі;
  • Абзор магчымасцей распаўсюду кароткаметражных фільмаў;
  • Брэйнштормінг і сумесную распрацоўку ідэй;
  • Працу ў міжнародных камандах;
  • Здымкі кароткага фільма;
  • Прэм’еру і публічнае абмеркаванне.

Што прапануецца:

  • Пражыванне;
  • Харчаванне;
  • Пакрыццё дарогі эканом-класам;
  • Базавае здымачнае абсталяванне: камера, гук, святло.

Умовы:
• У праграму адбяруць толькі 10 удзельнікаў(-ц);
• Працоўная мова — англійская;
• Удзельнікі(-цы) павінны быць гатовыя прысутнічаць на ўсёй праграме з 4 па 11 кастрычніка 2026 года.

Арганізатары: Creative Communities Acceleration Program / CreateCulture у партнёрстве са Smart Coop Sweden.

Праграма фінансуецца Swedish Institute.