Перайсці да асноўнага зместу

Фінансавы менеджар(-ка) — 50% занятасці ў праекце Belarus Beehive 2.0 у Вільнюсе

1 верасня — 14 лістапада 2026
Vilnius, Літва
Бясплатна
1 600 EUR

Праект Belarus Beehive 2.0 шукае фінансавага менеджара(-ку), які(-ая) будзе забяспечваць фінансавае суправаджэнне і фінансавае кіраванне міжнародным праектам «Падтрымка грамадзянскай супольнасці як ключавой рухаючай сілы дэмакратычнай трансфармацыі Беларусі». Паколькі праект набліжаецца да завяршэння, асноўная ўвага будзе надавацца фінансаваму маніторынгу, канчатковым выплатам, фінансавай справаздачнасці, закрыццю праекта і падрыхтоўцы да праверкі выдаткаў, у тым ліку фінансавым аспектам субгрантавання.

Для каго: спецыялісты(-кі) ў фінансавым кіраванні і планаванні з досведам працы з праектамі, якія фінансуюцца ЕС.

Патрэбныя:

  • Вышэйшая адукацыя ў адпаведнай сферы;
  • Мінімум 5 гадоў досведу ў фінансавым кіраванні і планаванні, пажадана ў некамерцыйным сектары;
  • Досвед працы з праектамі, якія фінансуюцца ЕС;
  • Глыбокае веданне PRAG — Практычнага кіраўніцтва па кантрактных працэдурах у межах знешняй дзейнасці Еўрапейскага саюза;
  • Выдатнае валоданне англійскай і беларускай мовамі — вусна і пісьмова.

Досвед працы са схемамі субгрантавання і фінансавага маніторынгу атрымальнікаў(-ц) субгрантаў будзе перавагай.

Асноўныя абавязкі:

  • Фінансавая падтрымка праектнай дзейнасці, у тым ліку задач, звязаных з субгрантаваннем;
  • Кантроль выдаткаў праекта і грашовых патокаў;
  • Забеспячэнне дастатковых фінансавых рэсурсаў для астатніх мерапрыемстваў і абавязацельстваў праекта;
  • Праверка адпаведнасці выдаткаў і закупачнай дакументацыі патрабаванням ЕС і PRAG;
  • Падрыхтоўка і ажыццяўленне выплат падрадчык/цам, атрымальнік/цам субгрантаў, супрацоўнік/цам і пастаўшчык/цам паслуг;
  • Супраца са старшым грантавым менеджарам па фінансавых аспектах субгрантавых дамоваў, выплат і справаздачнасці;
  • Праверка фінансавых справаздач і пацвярджальных дакументаў ад атрымальнікаў(-ц) субгрантаў;
  • Падрыхтоўка фінансавай дакументацыі для праверкі выдаткаў;
  • Удзел у падрыхтоўцы канчатковай фінансавай справаздачы і фінансавым закрыцці праекта;
  • Каардынацыя з камандай праекта і партнёрамі пры неабходнасці.

Пажаданыя кампетэнцыі:

  • Уважлівасць да дэталяў і высокая арганізаванасць;
  • Здольнасць працаваць самастойна і ў камандзе;
  • Развітыя навыкі вырашэння праблем;
  • Уменне вызначаць прыярытэты і весці некалькі задач адначасова;
  • Гатоўнасць працаваць у сціслыя тэрміны на этапе завяршэння праекта.

Умовы:

  • Месца працы — Вільнюс, Літва;
  • Занятасць — 50%;
  • Тып дамовы — працоўны дагавор;
  • Перыяд працы — 1 верасня — 14 лістапада 2026 года;
  • Пачатак працы — 1 верасня 2026 года;
  • Аплата — 1600 EUR у месяц брута пры 50% занятасці.

Як падавацца: дашліце CV на англійскай мове на адрас: jobs@belarusbeehive.eu

У тэме ліста пазначце: Financial Manager.

Арганізатары звяжуцца толькі з кандыдатамі(-камі), якія пройдуць папярэдні адбор.

Заяўкі будуць разглядацца па меры паступлення.