Перайсці да асноўнага зместу

First Flights Short Film Fund — да 7000 GBP на кароткі метр для рэжысёраў(-к) на пачатку шляху

31 кастрычніка 2026
46 EUR
10 000 USD

First Flights Short Film Fund — фонд лонданскай кампаніі First Flights, які двойчы на год (з 4 лютага і з 4 жніўня) прымае заяўкі на кароткія фільмы. Кароткі метр можна зрабіць як proof of concept будучага поўнага метра, але гэта не абавязковая ўмова.

Для каго:

Рэжысёры(-кі) на пачатку шляху з усяго свету, якія плануюць кароткі ігравы фільм любога жанру або кароткі дакументальны фільм.

Таксама прымаюць анімацыйныя праекты. Хранаметраж — да 30 хвілін. Музычныя кліпы не падтрымліваюць.

Падаваць заяўку можа прадзюсар(-ка), рэжысёр(-ка) або сцэнарыст(-ка) праекта ва ўзросце ад 18 гадоў. Прадзюсарская кампанія не патрэбная.

Заяўка і сцэнар мусяць быць на англійскай мове, а сам фільм можа быць на любой мове.

Прапануецца:

  • Грант на вытворчасць да 7000 GBP ≈ 8000 EUR або 10 000 USD ≈ 8600 EUR;
  • Асобная намінацыя з Kodak: рэжысёры(-кі) атрымаюць па 5 рулонаў 16-мм плёнкі KODAK (па 400 футаў) з поўнай аплатай праяўкі;
  • Пакет паслуг постпрадакшну ад Periscope коштам 10 000 USD ≈ 8600 EUR — для аднаго(-ой) з удзельнікаў(-ц);
  • Дапамога з падачай фільма на фестывалі і з дыстрыбуцыяй разам з Network Ireland Television і ShortsTV.

Грант можа пакрыць увесь бюджэт, калі той не перавышае 7000 GBP / 10 000 USD, або стаць часткай большага бюджэту. Можна прасіць і грошы на завяршэнне праекта ці на постпрадакшн ужо знятага фільма.

Умовы:

Здымкі павінны пачацца не пазней чым праз 6 месяцаў пасля закрыцця прыёму заявак.

Падача платная — 40 GBP ≈ 46 EUR.

Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):

  • Прайсці інтэрв'ю, калі праект трапіць у доўгі спіс (анлайн або асабіста);
  • Па запыце паказаць, што ў вас ёсць правы на праект і на матэрыял, на якім ён заснаваны;
  • Калі просіце частковае фінансаванне — пацвердзіць іншыя крыніцы грошай;
  • Падпісаць з First Flights пагадненне — грошы выплачваюць паводле яго ўмоваў;
  • Пазначыць First Flights у фільме: анімаваны лагатып і тытульная картка ў пачатку, а таксама два крэдыты Executive Producer у галоўных тытрах.

Для заяўкі патрэбныя:

  • Звесткі пра праект: назва, жанр, месца здымак, бюджэт, сума, якую вы просіце, і плануемая дата пачатку вытворчасці;
  • Logline — да 30 слоў;
  • Сінопсіс — 250 слоў;
  • Рэжысёрскае бачанне (director's vision) — 250 слоў пра творчыя ідэі, пра тое, чаму гэтая гісторыя важная і для каго яна;
  • Гатовы сцэнар — да 30 старонак;
  • Біяграфія рэжысёра(-ркі) і, калі ёсць, спасылкі на IMDb рэжысёра(-ркі), сцэнарыста(-кі) і прадзюсара(-кі);
  • Бюджэт (шаблон дае арганізатар);
  • Lookbook — візуальны дакумент пра тое, як будзе выглядаць і адчувацца фільм (на старонцы фонду ён у спісе абавязковых, у FAQ — неабавязковы);
  • Па жаданні — sizzle reel, кароткі прома-ролік праекта.

Заяўкі разглядаюць цягам 30 дзён пасля дэдлайну. Пераможцаў абвесцяць 20 снежня.

Як падавацца:

Зарэгіструйцеся на сайце First Flights, запоўніце форму заяўкі і аплаціце ўнёсак (праз PayPal). Пры рэгістрацыі пагадзіцеся атрымліваць лісты (opt-in) — інакш вам не прыйдзе ні пацверджанне падачы, ні абвестка пра вынікі. Можна падаць некалькі праектаў, а таксама паўторна падаць праект, які раней не прайшоў.

Арганізатар:

First Flights Media Limited (Лондан, Вялікабрытанія). Партнёры фонду — Kodak, Periscope, Network Ireland Television і ShortsTV.