Перайсці да асноўнага зместу

Follow My Score 2026 — score video на YouTube-канале Score Follower для кампазітараў і кампазітарак

1 снежня 2026, 23:59 UTC−5
Анлайн
Бясплатна

Follow My Score — адкрыты набор Score Follower, платформы і YouTube-канала, якія робяць score videos.

Для каго:

Кампазітары і кампазітаркі любога ўзросту, грамадзянства і паходжання. Склад выканаўцаў — любы; падыходзяць творы для інструментаў і/або электронікі.

Што прапануецца:

  • Каля 30 абраных твораў ператвораць у score video і апублікуюць на YouTube-канале Score Follower;
  • Калі запіс яшчэ не сінхранізаваны з партытурай, каманда зробіць гэта сама;
  • Кароткія кліпы з абранымі творамі ў Instagram, YouTube Shorts, TikTok і іншых сетках — разам з Obscure Composers.

Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):

Калі твор абяруць, трэба атрымаць дазвол на публікацыю ад выдаўца, лэйбла, выканаўцаў або ансамбля, звязаных з творам і запісам. Калі гэта немагчыма, арганізатары(-кі) просяць не падавацца. Імёны выканаўцаў пазначаць у апісанні відэа.

Колькі каштуе ўдзел:

Першы твор — бясплатна. Усяго можна падаць да трох твораў; для другога і трэцяга патрэбная дзейная падпіска на Scorefol.io на ўвесь час адбору, інакш дадатковыя творы могуць зняць з разгляду. Кошт падпіскі ва ўмовах набору не пазначаны.

Для заяўкі патрэбныя:

  • Партытура;
  • Запіс — аўдыяфайл або спасылка, лепш добрай якасці;
  • Для твораў без традыцыйнай партытуры (напрыклад, з візуальным складнікам) — спасылка на відэа.

Творы павінны быць скончаныя і не ананімізаваныя.

Адбор:

Заяўкі разглядае журы Score Follower. Перавага можа аддавацца ўжо сінхранізаваным score videos, але гэта не абавязкова. Камерныя і сольныя творы лепш глядзяцца ў кадры 16:9, чым партытуры для вялікага складу, аднак разглядаюць усе творы. Працы, дзе замест партытуры або разам з ёй ёсць відэа, могуць трапіць у серыю Mediated Scores.

Таймлайн:

  • 1 снежня 2026 года, 23:59 EST (2 снежня, 05:59 CET) — дэдлайн;
  • Да 15 студзеня 2027 года — вынікі.

Арганізатар:

Score Follower — платформа і YouTube-канал score videos сучаснай музыкі. Партнёр па прасоўванні — Obscure Composers.