Перайсці да асноўнага зместу

Fondation d’entreprise Martell — рэзідэнцыі для мастацтва, дызайну і даследаванняў

23 жніўня 2026
Cognac, Францыя
Бясплатна
375 EUR

Fondation d’entreprise Martell адкрыла набор на рэзідэнцыі 2026–2027 у Каньяку, Францыя. Праграма запрашае дызайнераў(-ак), мастакоў(-чак), архітэктараў(-ак), куратараў(-ак), пісьменнікаў(-ц) і даследчыкаў(-ц), якія працуюць з выклікамі сучаснасці.

Для каго:
Дызайнеры(-кі), мастакі(-чкі), архітэктары(-кі), куратары(-кі), пісьменнікі(-цы), даследчыкі(-цы) ў гуманітарных і сацыяльных навуках.

Праграма адкрытая для ўдзельнікаў(-ц) з любой краіны і на розных этапах кар’еры. Падавацца можна індывідуальна або калектывам.

Пра праграму:
Fondation d’entreprise Martell запускае набор на рэзідэнцыі 2026–2027 у Каньяку, Францыя.

Тэма набору — Creation & Transitions. Фундацыя шукае праекты, якія праз мастацтва, дызайн, даследаванне або пісьмо працуюць з ключавымі выклікамі сучаснасці.

Магчымыя тэмы:

  • Экалагічныя і сацыяльныя трансфармацыі;
  • Кліматычная адаптацыя і экалагічная справядлівасць;
  • Сувязь лакальнага і глабальнага;
  • Міграцыі, энергія і рэсурсы;
  • Супольнасці, лакальныя практыкі і грамадзянскі ўдзел;
  • Змена ландшафтаў і асяроддзяў;
  • Міжвідавыя адносіны і экасістэмы;
  • Матэрыялы, рамесныя тэхнікі, паўторнае выкарыстанне, біяматэрыялы;
  • Памяць, жывыя архівы і нематэрыяльная спадчына.

Тры фарматы рэзідэнцыі:

1. Даследаванне і эксперымент
6–8 тыдняў.

Для праектаў на этапе канцэпцыі, даследавання або прататыпавання.

2. Вытворчасць
2–6 тыдняў.

Для праектаў, якім патрэбныя рэсурсы Фундацыі, майстэрні і экасістэма для стварэння новых аб’ектаў.

3. Пісьмо і куратарства
2–4 тыдні, летам.

Для пісьменнікаў(-ц), куратараў(-ак), крытыкаў(-інь) і даследчыкаў(-ц), якім патрэбны час і прастора для літаратурнага, мастацкага, крытычнага або тэарэтычнага тэксту.

Што прапануецца:

  • Пражыванне ў прыватным пакоі за 10 хвілін пешшу ад Фундацыі;
  • Абеды ў буднія дні;
  • Пакрыццё дарогі: да 500 EUR для паездак па Францыі або да 1500 EUR для міжнароднай паездкі;
  • Штотыднёвая стыпендыя 375 EUR/тыдзень;
  • Вытворчы бюджэт да 2500 EUR у залежнасці ад праекта;
  • Доступ да майстэрняў, бібліятэкі і Living Archive;
  • Прафесійная падтрымка каманды да, падчас і пасля рэзідэнцыі;
  • Доступ да фотастудыі для дакументацыі працэсу;
  • Прасоўванне праекта праз сайт і сацсеткі Фундацыі.

Стыпендыя 375 EUR/тыдзень складаецца з 175 EUR/тыдзень на жыццёвыя выдаткі і 200 EUR/тыдзень як працоўная стыпендыя.

Рэсурсы Фундацыі:
У рэзідэнтаў(-ак) можа быць доступ да шкляной, дрэваапрацоўчай, керамічнай, тэкстыльнай майстэрняў, майстэрні формаў, Fablab, Living Archive і французска-англійскай бібліятэкі.

Што чакаецца ад рэзідэнтаў(-ак):

  • Фінальная прэзентацыя працэсу для публікі;
  • Унёсак у Living Archive: прататыпы, узоры, вынікі працэсу, рэсурсы і кантакты;
  • Падрыхтоўка display table у Almanac Lab;
  • Арганізацыя ўпакоўкі і транспарціроўкі створаных аб’ектаў.

Для падачы патрэбны:
Заяўка павінна быць на французскай або англійскай мове і ўключаць:

  • CV — да 2 старонак;
  • Партфоліа / мастацкае дасье — да 20 старонак;
  • Ліст намеру з апісаннем праекта і яго сувязі з фокусамі Фундацыі — да 2 старонак;
  • Тэхнічнае апісанне праекта, патрэбаў і рэсурсаў — да 2 старонак;
  • Таймлайн і прыкладны вытворчы бюджэт да 2500 EUR.

Усе матэрыялы трэба даслаць адным PDF-файлам да 20 MB.

Вынікі:
Прэселекцыя — верасень 2026 года. Інтэрв’ю і фінальныя вынікі — кастрычнік 2026 года.

Падача:
[fondationmartell@gmail.com](mailto:fondationmartell@gmail.com)