foodculture days — open call для калектываў на кухню-лабараторыю
Title — BE
foodculture days — open call для калектываў на кухню-лабараторыю ў Швейцарыі
Для каго:
Трансдысцыплінарныя калектывы, у якіх могуць працаваць навукоўцы(-кі), мастакі(-чкі), дызайнеры(-кі), рамеснікі(-цы), кухары(-кі), актывісты(-кі), архітэктары(-кі) і іншыя практыкі(-ні).
Калектыў можа ўжо існаваць або быць створаны спецыяльна для гэтага open call. Арганізатары таксама заахвочваюць супрацу паміж рознымі пакаленнямі, культурамі і ўзроўнямі досведу.
Пра open call:
The Kitchen / Central Location — сэрца біенале foodculture days. Гэта адначасова адкрытая кухня, месца сустрэч, прастора для супольнага гатавання, публічных размоў і мастацкая інсталяцыя.
Лакацыя будзе размешчаная ў публічнай прасторы ў Vevey, каля возера, і павінна стаць адкрытым месцам для сустрэч, абмену і супольнага досведу.
Для 6-га выпуску біенале арганізатары хочуць адкрыць гэтую прастору для сваёй супольнасці практык і разам уявіць новыя спосабы яе выкарыстання.
Што трэба будзе зрабіць:
Калектыў распрацуе канцэпцыю для цэнтральнага павільёна / кухні, якая працуе як адкрытая грамадзянская лабараторыя ў публічнай прасторы.
Прапанова павінна закранаць:
- Ежу і кухню;
- Сувязі, сустрэчы і супольнасць;
- Сцэнаграфію і прасторавае даследаванне;
- Новыя спосабы жыць, ствараць і быць разам;
- Культурныя, сацыяльныя і палітычныя вымярэнні ежы.
Прастора павінна працаваць як супольная сталовая: простая, шчодрая, пажыўная і смачная.
Умовы кухні:
- Абеды і вячэры падчас біенале;
- Вегетарыянскія стравы з веганскай опцыяй;
- Ежа павінна быць даступнай па кошце;
- Калі выкарыстоўваюцца свежыя прадукты, яны павінны быць сезоннымі;
- Серада–чацвер — прыкладна 100 гасцей;
- Пятніца–нядзеля — прыкладна 150 гасцей.
Прастора:
Павільён Cuisine — модульная адкрытая канструкцыя памерам прыкладна 900 × 900 × 400 см, створаная з элементаў, натхнёных сельскагаспадарчымі цяпліцамі. У прасторы будуць сталы, бар, паліцы, падвеснае святло, падушкі, шторы для перапланіроўкі, дошкі, навігацыя і цагляная печ з рознымі магчымасцямі гатавання.
Што прапануецца:
- Бюджэт 15 000 CHF / ≈ 16 155 EUR — all-inclusive, уключаючы travel, візы, арэнду абсталявання, дадатковае кухоннае абсталяванне, per diems, матэрыялы і ганарары;
- Выдаткі на ежу і пражыванне ў Vevey пакрываюцца асобна;
- Куратарская падтрымка ў развіцці прапановы, асабліва themed meals;
- Сувязі з лакальнымі вытворцамі, фермерамі, збіральніцкімі лакацыямі і рамеснікамі(-цамі);
- Вытворчая падтрымка і валанцёры(-кі) падчас праекта;
- Стандартнае прафесійнае кухоннае абсталяванне і прасторы для гатавання.
Адбор:
Працэс складаецца з двух этапаў.
На першым этапе трэба падаць ідэю і інфармацыю пра калектыў.
Тры шортліставаныя прапановы будуць запрошаныя на анлайн-сустрэчу і атрымаюць 250 CHF / ≈ 269 EUR research fee для далейшай распрацоўкі канцэпцыі.
Пытанні ў Phase 1:
- Раскажыце пра ваш калектыў: як ён з’явіўся, якая яго інтэнцыя і што робіць яго асаблівым;
- Біяграфіі ўдзельнікаў(-ц), партфоліа калектыву або індывідуальныя партфоліа;
- Канцэпцыя ў дачыненні да ежы, кухні, сувязяў, сцэнаграфіі і прасторавага даследавання;
- Што вы хочаце рэалізаваць у цэнтральным павільёне;
- Якую каштоўнасць і досвед хочаце стварыць;
- Ці ёсць у вас спецыяльныя патрабаванні;
- Рэферэнсы: цытата, якая прадстаўляе калектыў, 2 тэксты, 3 выявы, відэа, калі ёсць.
Таймлайн:
- Ліпень 2026 — старт open call, Phase 1;
- Канец жніўня 2026 — дэдлайн Phase 1;
- Канец верасня 2026 — выбар трох шортліставаных прапаноў;
- Пачатак кастрычніка 2026 — выбар фінальнага праекта і публічнае абвяшчэнне;
- Кастрычнік–лістапад 2026 — супольная распрацоўка з архітэктурнай камандай foodculture days;
- Снежань 2026 — люты 2027 — вытворчая фаза;
- 1–16 чэрвеня 2027 — зборка і інсталяцыя ў публічнай прасторы ў Vevey;
- 16–20 чэрвеня 2027 — 6-я біенале foodculture days.
Абраны калектыў павінен быць у Vevey на працягу двух тыдняў зборкі і інсталяцыі — з 1 па 16 чэрвеня 2027 года.