Fotofestiwal 2027 — выстава ў Лодзі і 1000 EUR ганарару для фатографаў і фатографак
Fotofestiwal — міжнародны фестываль фатаграфіі ў Лодзі, які праходзіць з 2001 года. Праз Program Otwarty (адкрыты набор) фестываль кожны год шукае выразныя фотапраекты. Журы з прадстаўнікоў(-ц) медыя і фотаінстытуцый адбярэ 6 праектаў, з якіх разам з куратарамі(-камі) фестывалю зробяць выставу.
Для каго: фатографы(-кі), а таксама дуэты і мастацкія калектывы.
Што прапануецца:
- Удзел у выставе на Fotofestiwal 2027 у Лодзі (чэрвень 2027 года);
- Мастацкі ганарар — 1000 EUR (10% падатку плаціць арганізатар);
- Пражыванне на галоўны ўік-энд адкрыцця фестывалю;
- Кампенсацыя дарогі — да 300 EUR;
- Бюджэт на вытворчасць выставы (з тэхнічнай падтрымкай) або на транспарт работ — да 600 EUR;
- Міжнародная прамоцыя.
Як мінімум аднаго(-ну) аўтара(-ку) з заявак фестываль таксама намінуе на FUTURES — еўрапейскую платформу, якая падтрымлівае фатографаў(-ак) на раннім этапе кар'еры.
Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):
- Паказ праекта на выставе фестывалю — канкрэтныя ўмовы прапісваюць у дамове з арганізатарам пасля адбору;
- Згода на паказ праекта ў сацсетках Fotofestiwal.
Для заяўкі патрэбныя:
- Форма заяўкі на платформе Picter (пажадана запоўніць яе як мага дакладней);
- Фотаздымкі праекта — колькасць і фармат файлаў на старонцы open call не пазначаныя, варта праверыць у форме;
- Збор — 15 EUR за кожны праект.
Адзін чалавек можа падаць максімум 2 праекты. Бясплатная падача магчымая ў абгрунтаваных выпадках — для гэтага трэба напісаць арганізатарам на opencall@fotofestiwal.com.
Дэдлайн: 30 лістапада 2026 года.
- Вынікі — да 25 студзеня 2027 года (на fotofestiwal.com);
- Выстава — чэрвень 2027 года, Лодзь.
Кантакт: opencall@fotofestiwal.com