Перайсці да асноўнага зместу

Fundacja Picture Doc у супрацы з платформай FSh1 запрашае на фотакансультацыі

11 лістапада 2026
28 лістапада 2026, 13:00 — 16:00 CET
Warsaw, Польшча
Бясплатна

Кансультацыі — частка трохгадовай праграмы Pogranicza («Памежжы»): яна дапамагае творчым людзям з розных супольнасцяў знаёміцца, абменьвацца досведам і атрымліваць экспертны погляд на сваю працу. Гэта восеньскі, другі ў 2026 годзе набор. Самі кансультацыі пройдуць 28 лістапада 2026 года, 13:00–16:00 CET.

Для каго:

Для ўсіх, хто здымае або працуе з фатаграфіяй, — незалежна ад узроўню. Можна прыйсці з ідэяй, з праектам, над якім вы ўжо працуеце, або проста з пытаннямі.

Што прапануецца:

  • Адна індывідуальная кансультацыя на 20 хвілін;
  • Ментар(-ка) на выбар: Łukasz Pawłowski, Яўген Атцецкі або Вольга Мжэльская;
  • Перакладчык(-ца) польскай жэставай мовы (PJM) і пераклад на англійскую, беларускую, рускую і ўкраінскую мовы;
  • Шанец на выставу: падчас кансультацый арганізатары(-кі) шукаюць праекты, якія хацелі б паказаць у Pracownia Duży Pokój.

Колькасць месцаў: 20.

Дзе: Pracownia Duży Pokój, ul. Warecka 4/6, Варшава (уваход з ul. Kubusia Puchatka).

Вынікі абвесцяць 18 лістапада 2026 года.

Fundacja Picture Doc у супрацы з платформай FSh1 запрашае на фотакансультацыі — sekktor.online