Fundacja WeWiem
Кастрычнік у WeWiem: 4 анлайн-падзеі 1 кастрычніка · Сіла слова Трэнінг па асертыўнай камунікацыі. Як упэўнена казаць пра свае межы, патрэбы і жаданні без пачуцця віны і страху? Трэнерка: @vola_laniewska, сертыфікаваная трэнерка па самаабароне і асертыўнасці паводле метаду WenDo, намінантка Poland Forbes Women 2024 у катэгорыі "Грамадская дзейнасць". 8 кастрычніка · Іншая праца Вэбінар-разбор. Шчырая размова пра нас, нашы страхі, страту статусу і пра тое, як зрабіць першы беражлівы крок да новай рэальнасці. Вядучая: @nasta.bazar, чалавек з вялікім досведам змены працоўных ідэнтычнасцяў, спецыялістка па коўчынгу і самаклопаце. 22 кастрычніка · Падаткі і самазанятасць Вэбінар. Праца на сябе ў Польшчы: як легальна зарабляць на рамонце і не заблытацца ў падатках. Спікерка: Алена Гарошка, бухгалтарка і падатковая кансультантка, кіраўніца бухгалтарскай кампаніі ELCONSULT у Польшчы. Больш за 25 гадоў досведу ў бухгалтарскім уліку. 29 кастрычніка · Самапрасоўванне Вэбінар. Як прадаваць свае паслугі і прасоўваць сябе. Вядучая: Юлія Іванчыкава, дырэктарка па маркетынгу, кансультантка і мэнтарка па маркетынгу і кіраванні камандамі, коўч ICTA. Час: 18:30 CET · анлайн · бясплатна Рэгістрацыя па спасылках у біё wewiem вэбінар воркшоп Гэты праект фінансуецца EuroCentralAsian Lesbian* Community @elc_lesbiancommunity і суфінансуецца Еўрапейскім саюзам. За змест праекта цалкам адказвае фундацыя WeWiem, якая яго рэалізуе. Змест не абавязкова адлюстроўвае пазіцыю EuroCentralAsian Lesbian* Community або Еўрапейскага саюза. – This project is funded by the EuroCentralAsian Lesbian* Community @elc_lesbiancommunity and co-funded by the European Union. Its contents are the sole responsibility of WeWiem implementing the project, and do not necessarily reflect the views of the EuroCentralAsian Lesbian* Community, nor of the European Union