Перайсці да асноўнага зместу

Future Stage — Pitching Session для тэатральных і перформатыўных праектаў

5 ліпеня 2026(мінуў)
Warszawa, Польшча
Бясплатна

Nowy Teatr і Інстытут Адама Міцкевіча запрашаюць падаваць праекты для Future Stage — пітчынг-сесіі ў межах Generation After Showcase 2026. Адабраныя ўдзельнікі(-цы) пройдуць воркшоп па падрыхтоўцы пітчынгу, пасля чаго да шасці праектаў прадставяць міжнароднай прафесійнай аўдыторыі ў Варшаве.

Для каго:

Асобныя аўтары(-кі) і творчыя каманды, якія працуюць у тэатры, харэаграфіі і перформатыўных мастацтвах.

Падавацца могуць тыя, хто жыве ў Польшчы або вядзе мастацкую дзейнасць на яе тэрыторыі.

Якія праекты падыходзяць:
Новыя тэатральныя, харэаграфічныя і перформатыўныя праекты на стадыі канцэпцыі або ранняй распрацоўкі, якія разлічваюць на будучую сцэнічную рэалізацыю.

Не прымаюцца ўжо рэалізаваныя праекты або праекты на прасунутай стадыі вытворчасці.

Што будзе:
– Адбор удзельнікаў(-ц) на воркшоп па падрыхтоўцы пітчынгу;
– Анлайн-воркшоп у жніўні;
– Адбор да 6 праектаў для публічнай пітчынг-сесіі;
– Прэзентацыя праектаў міжнароднай аўдыторыі: куратарам(-кам), прадзюсарам(-кам), прадстаўнікам(-цам) фестываляў і інстытуцый перформатыўных мастацтваў.

Удзел у воркшопе абавязковы для тых, хто хоча трапіць на пітчынг-сесію.

Важна:
Кожны ўдзельнік(-ца) або каманда можа падаць толькі адзін праект.

Пітчынг будзе праходзіць на англійскай мове і доўжыцца да 10 хвілін.

Гэта не грантавая праграма: арганізатары не гарантуюць фінансавання, супрадзюсараў, партнёраў або далейшую рэалізацыю праекта.

Удзел і выдаткі:

Удзел у open call, воркшопе і пітчынг-сесіі бясплатны.

Арганізатары пакрываюць выдаткі адабраных удзельнікаў(-ц) на ўдзел у сесіі ў Варшаве — на ўмовах, якія будуць узгадняцца індывідуальна.

Асноўныя даты:
– Дэдлайн: 5 ліпеня 2026 года, 23:59 CET;
– Воркшоп: жнівень 2026 года;
– Пітчынг-сесія: 3–5 верасня 2026 года, Варшава.

Для падачы патрэбны:
– Апісанне праекта аб’ёмам да 1 старонкі;
– Кароткія біяграфіі аўтараў(-ак) і/або каманды.