G & A Mamidakis Foundation Art Prize 2027 — 15 000 EUR і пастаянная скульптурная інсталяцыя на Крыце
G & A Mamidakis Foundation Art Prize заснаваная ў 2019 годзе. Кожны год фонд замаўляе новую працу, звязаную з месцам, якая потым трапляе ў калекцыю фонду і пастаянна экспануецца ў Agios Nikolaos на Крыце. У 2027 годзе чакаюць праекты буйнамаштабнай скульптурнай інсталяцыі для адкрытай прасторы, якая стане адметнай кропкай гэтага месца. Ацэньваюць арыгінальнасць, сувязь з месцам, творчае бачанне, а таксама тэхнічную рэальнасць, бяспеку і даўгавечнасць працы.
Для каго:
Мастакі(-чкі) з Грэцыі і з усяго свету, якія працуюць са скульптурай, інсталяцыяй, гукавой інсталяцыяй, змешанымі тэхнікамі, натуральнымі матэрыяламі, ленд-артам, экалагічным мастацтвам і практыкамі на стыку мастацтва і прыроды. Можна падавацца індывідуальна або дуэтам. Заяўнікам(-цам) мусіць быць больш за 18 гадоў.
Што прапануецца:
- Прэмія 15 000 EUR (для дуэта — адна сума на дваіх);
- Фонд пакрывае вытворчасць, транспарціроўку і мантаж працы паводле ўзгодненага бюджэту (для дуэта бюджэт таксама агульны);
- Адзін білет на Крыт і назад для абранага(-ай) мастака(-чкі);
- Адзін візіт у Minos Palace (Agios Nikolaos) да 10 дзён з пражываннем і харчаваннем, а таксама трансфер з аэрапорта;
- Падтрымка арт-дырэктара і каманды фонду, дапамога з матэрыяламі і тэхнічнымі ведамі;
- Адкрыццё, каталог і іншыя публікацыі, прасоўванне ў прэсе;
- Рэкамендацыйныя лісты для далейшага фінансавання.
Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):
- Прапанова мусіць тычыцца аднаго з трох прапанаваных месцаў — іх апісанне ёсць у дакуменце «Characteristics of the Proposed Sites»;
- Праца павінна быць новай;
- Пераможца абавязваецца стварыць працу з лютага па травень 2027 года і асабіста адказвае за ўсе этапы рэалізацыі;
- Праца становіцца часткай калекцыі фонду; фонд можа выкарыстоўваць матэрыялы пра яе на сайце, у прэсе і сацыяльных сетках;
- Падтрымку фонду трэба пазначаць ва ўсіх матэрыялах пра прэмію.
Для заяўкі патрэбныя:
- Асабістыя даныя (для дуэта — на абодвух);
- Кароткі расповед пра вашую практыку і даследчыя інтарэсы;
- Апісанне прапанаванай працы з эскізамі, штудыямі або фота (да 3 файлаў, агулам да 50 МБ);
- CV (да 10 МБ);
- Партфоліа (да 50 МБ);
- Спасылкі на сайт і сацыяльныя сеткі.
Бюджэт вытворчасці папросяць пазней — толькі ў фіналістаў(-ак).
Таймлайн:
- Да 15 лютага 2027 года — фіналістам(-кам) паведамяць асабіста (калі ліста няма, заяўка не прайшла);
- Люты – травень 2027 года — стварэнне працы;
- Чэрвень 2027 года — публічнае адкрыццё.
Кантакт: info@gnamamidakisfoundation.org