GATE TO — выставы ў прасторы Alte Münze ў Берліне на 2027
GATE TO — невялікая выставачная прастора ў Alte Münze у цэнтры Берліна. Alte Münze — былы манетны двор у Берліне-Мітэ на беразе Шпрэ, ператвораны ў месца для мастацкіх і культурных ініцыятываў.
Для каго: мастакі(-чкі) і творцы.
Прымаюцца інсталяцыі, жывапіс, перформанс, гук, эксперымент — ці нешта паміж. Арганізатараў цікавяць новыя оптыкі, смелыя ідэі і працы, якія ажывяць GATE TO.
Што прапануецца:
- Выставачная прастора бясплатна;
- Адзін праект на месяц — вы самі выбіраеце пажаданы месяц 2027 года.
Ганарар аўтару(-цы), вытворчы бюджэт, аплата дарогі ці пражывання ў аб’яве не згадваюцца.
Для падачы патрэбны:
- Ідэя праекта;
- Пажаданы месяц выставы;
- Некалькі словаў пра сябе і сваю практыку.
Як падавацца: даслаць гэтыя тры рэчы на community@alte-muenze-berlin.de з тэмай ліста «OPEN CALL GATE TO – Preferred Month», дзе замест Preferred Month пазначаны абраны вамі месяц.
Кантакт: community@alte-muenze-berlin.de.