Перайсці да асноўнага зместу

GEDA Small Grants 2026–2027: гранты да 15 000 USD на праекты на стыку гендарнай роўнасці, экалогіі і клімату

14 жніўня 2026
Бясплатна
15 000 USD

Gender + Environment Data Alliance (GEDA) — міжнароднае аб'яднанне, якое паляпшае даступнасць і выкарыстанне якасных дадзеных на стыку гендарнай роўнасці і экалагічнай устойлівасці. У рамках праграмы Small Grants 2026–2027 GEDA прапануе арганізацыям грант на праекты, звязаныя са зборам, аналізам і выкарыстаннем гендарна-экалагічных дадзеных дзеля больш справядлівых і абгрунтаваных рашэнняў у сферы клімату.

Для каго:

  • Арганізацыі, якія ўжо з'яўляюцца сябрамі GEDA (Member), Core Partner або членамі Data Advisory Group (DAG);
  • Арганізацыі з рэгіёна Індыйскага і Ціхага акіянаў (Indo-Pacific), якія яшчэ не з'яўляюцца сябрамі GEDA, таксама могуць падавацца — у выпадку перамогі ім прапануюць далучыцца да альянсу;
  • Члены Steering Committee могуць падавацца, але павінны самаўхіліцца ад працэдуры адбору;
  • Перавага аддаецца арганізацыям і кансалтынгавым фірмам з краін Глабальнага Поўдня.

Важна: удзел у гэтым конкурсе патрабуе папярэдняга сяброўства ў GEDA (або статусу Core Partner / DAG) — за выключэннем арганізацый з рэгіёна Indo-Pacific. Гэта звужае прамую актуальнасць конкурсу для беларускіх арганізацый, якія на дадзены момант не з'яўляюцца сябрамі альянсу; тым, хто зацікаўлены, варта спачатку разгледзець магчымасць далучэння да GEDA як Member.

Рэгіянальны акцэнт 2026–2027: з васьмі грантаў гэтага раунду шэсць зарэзерваваныя для праектаў у рэгіёне Indo-Pacific на стыку гендарнай роўнасці, інклюзіі людзей з інваліднасцю (GEDSI), кліматычнай адаптацыі і ўстойлівасці; два гранты адкрытыя для ўсіх сяброў GEDA па ўсім свеце, з перавагай для арганізацый Глабальнага Поўдня.

Прыярытэтныя тэмы (звязаныя з Belém Gender Action Plan пры РКААНАЗ): здароўе ў кантэксце гендару і змены клімату; гендарна абумоўлены гвалт, звязаны са зменай клімату; работа па доглядзе (care work) і змена клімату. Праекты па іншых тэмах на стыку гендару і экалогіі таксама поўнасцю прымальныя — новыя дадзеныя ствараць неабавязкова: можна ўзмацняць, сінтэзаваць ці перакладаць у практычныя рэсурсы ўжо існуючыя даследаванні.

Прапануецца:

  • Грант 10 000–15 000 USD на праект працягласцю 6–12 месяцаў;
  • Магчымасць намінаваць да двух чалавек ад арганізацыі на стыпендыю GEDA Data Fellowship (праграма Data4Change): шэсць месяцаў навучання;
  • Далучэнне да глабальнай сеткі арганізацый, якія прасоўваюць гендарна-трансфарматыўныя кліматычныя рашэнні.

Абавязкі пераможцаў:

  • Удзел у неафіцыйных сустрэчах-справаздачах з Сакратарыятам GEDA раз на два месяцы;
  • Кароткая справаздача пасля завяршэння праекта;
  • Базавая фінансавая справаздача пасля завяршэння праекта;
  • Поўная справаздача па шаблонах GEDA да кастрычніка 2027 года.

Таймлайн:

  • Дэдлайн падачы — 14 жніўня 2026 года;
  • Абвяшчэнне вынікаў — тыдзень 14 верасня 2026 года;
  • Пералік грантаў — да 2 кастрычніка 2026 года;
  • Фінальная справаздачнасць — да кастрычніка 2027 года.

Для падачы патрэбны:

  • Інфармацыя пра арганізацыю;
  • Агляд праекта і прапанаваных дзеянняў;
  • Таймлайн і бюджэт;
  • Апісанне чаканага ўплыву і паказчыкаў маніторынгу.

GEDA заахвочвае падаваць заяўкі шчыра — бездакорная граматыка не патрабуецца. Тым, каму патрэбны пераклад ці дапамога з даступнасцю, можна звярнуцца да Jay Saeed (jahanara@wedo.org).