Global Food Artist Residency — рэзідэнцыя для творцаў, якія працуюць з ежай як культурным і мастацкім медыумам
Global Food Artist Residency — міжнародная рэзідэнцыя ў Global Gastronomy Museum у Шанхаі. Праграма разглядае ежу не толькі як гастранамічны досвед, але і як культурны, мастацкі і сацыяльны медыум. Удзельнікі(-цы) могуць працаваць з кулінарыяй, прасторай, сторытэлінгам, публічнымі падзеямі і сувязямі паміж гарадамі, культурамі і людзьмі.
Падавацца могуць індывідуальныя аўтары(-кі) і каманды з усяго свету:
- Шэфы(-іні);
- Food artists;
- Food designers;
- Даследчыкі(-цы) гастранамічнай культуры;
- Food writers;
- Кулінарныя куратары(-кі);
- Аўтары(-кі) эксперыментальнай кухні;
- Міждысцыплінарныя мастакі(-чкі), якія працуюць з ежай, прасторай, культурай і публікай.
Фармат
Рэзідэнцыя арганізаваная як ратацыйная праграма ў межах 80-дзённага выставачнага цыклу.
Кожны(-ая) рэзідэнт(-ка) або каманда працуе на месцы 30 дзён. У межах аднаго сезона ўдзельнікі(-цы) з розных краін і кантэкстаў змяняюць адно аднаго, прыносячы новыя практыкі, культуры і публічныя фарматы.
Падчас рэзідэнцыі ўдзельнікі(-цы) павінны:
- Удзельнічаць у публічных музейных актыўнасцях мінімум 4 дні на тыдзень;
- Астатні час выкарыстоўваць для стварэння, даследавання, працы ў горадзе, здымкаў і развіцця ўласнага праекта.
Магчымыя фарматы:
- Food sharing;
- Адкрытая кухня;
- Варкшопы;
- Food reading club;
- Супольныя вячэры;
- Публічныя размовы і абмены;
- Food art installations;
- Эксперыментальныя абедзенныя досведы;
- Мультысэнсарныя гастранамічныя фарматы.
Прапануецца:
- Пражыванне на час праграмы;
- Доступ да кухні і творчай прасторы;
- Прасторы для падзей і паказу;
- Публічная платформа для працы з аўдыторыяй;
- Фота- і відэадакументаванне;
- Падтрымка ў сацыяльных сетках;
- Сувязі з лакальнымі мастацкімі, культурнымі і гастранамічнымі супольнасцямі ў Кітаі.
Для падачы патрэбны:
- Біяграфія або прадстаўленне каманды;
- Партфоліа, сацыяльныя сеткі або сайт;
- Ідэя рэзідэнцыйнага праекта;
- Пажаданыя даты ўдзелу;
- Інфармацыя пра спецыяльнае абсталяванне або патрэбы ў кухні;
- Прыклады мінулых праектаў, падзей, вячэр, воркшопаў або выставаў;
- Фота падзей або прац — калі ёсць.
Фармат файлаў:
Арганізатары просяць называць файлы ў фармаце “нумар + назва файла”, напрыклад:
01_Bio.pdf02_Portfolio.pdf03_Social_Media.pdf04_Equipment.pdf05_Past_Projects.pdf
Дэдлайн:
Не пазначаны ў апісанні.