Graner Creative Grants — рэзідэнцыі і гранты для танца і live мастацтваў
Graner Creative Grants 2027 — гэта рэзідэнцыі і гранты для мастацкіх даследаванняў і стварэння праектаў у 2027 годзе. Graner — цэнтр стварэння ў сферы танца і live мастацтваў у Барселоне, частка сеткі Creative Factories Barcelona. Цэнтр падтрымлівае даследаванне, эксперымент і новыя формы мастацкай практыкі.
Для каго:
Мастакі(-чкі), калектывы, кампаніі і прафесіяналы(-кі), якія працуюць з танцам, live мастацтвамі, целам, рухам, харэаграфічным мысленнем, сцэнічнай прасторай і новымі перфарматыўнымі фарматамі.
Для міжнародных заяўнікаў(-ц) ёсць асобная катэгорыя International. Катэгорыя International прызначаная для даследчыкаў(-ц), мастакоў(-чак) і калектываў, якія базуюцца па-за Іспаніяй, развіваюць практыку пераважна ў міжнародным кантэксце і не маюць пастаяннай сувязі з каталонскай або іспанскай мастацкай сцэнай.
Катэгорыі падтрымкі:
- Associated Artist — 1 месца, 12 000 EUR на 2 гады, для мастакоў(-чак) і калектываў з Каталоніі;
- Creation — 3 месцы, 6 000 EUR, для праектаў у фазе стварэння;
- Barcelona Crea Research — 2 месцы, 6 000 EUR, для даследчых праектаў з сувяззю з Барселонай;
- Barcelona Crea Critical Thinking — 1 месца, 6 000 EUR, для тэарэтычных, крытычных або дыскурсіўных праектаў;
- International — 1 месца, 3 000 EUR, для міжнародных мастакоў(-чак) і калектываў, чыя практыка развіваецца пераважна па-за Іспаніяй;
- Stage Research — 1 месца, 3 000 EUR, для даследавання сцэнічнай прасторы, святла, гуку, відэа або сцэнаграфіі;
- Emerging Artists — 2 месцы, 3 000 EUR, для мастакоў(-чак) з Каталоніі на раннім этапе;
- Practical Methodologies — 1 месца, 3 000 EUR, для праектаў пра ўласныя метадалогіі працы з целам і супольнасцямі.
Важна: можна падацца максімум на 2 катэгорыі. Але калі вы падаецеся на International, нельга падавацца на іншыя катэгорыі гэтага набору. Атрымаць можна толькі адзін грант.
Што прапануе Graner:
- працоўную прастору;
- фінансавую падтрымку;
- мастацкае суправаджэнне;
- магчымасць тэхнічнай рэзідэнцыі для асобных катэгорый;
- доступ да агульнай працоўнай прасторы, камп’ютара, прынтара, сканера, кухні і зон адпачынку;
- удзел у лабараторыях, варкшопах, семінарах, адукацыйных і лакальных праграмах;
- камунікацыйную падтрымку і бачнасць на сайце і ў сацсетках Graner;
- пакрыццё дарогі толькі для ўдзелу ў двух штогадовых сустрэчах APLEC — для нацыянальных і еўрапейскіх паездак.
Перыяд праектаў:
Праекты павінны рэалізоўвацца паміж студзенем і снежнем 2027 года. Працягласць рэзідэнцыі залежыць ад катэгорыі: ад 2 да 6 тыдняў, не абавязкова запар. У 2027 годзе ў Graner будуць праходзіць рамонтныя працы, якія могуць уплываць на выкарыстанне студый.
Для заяўкі патрэбныя:
Дакументы залежаць ад катэгорыі, але звычайна патрэбныя:
- запоўненая і падпісаная форма;
- artistic statement / project statement да 2 000 словаў;
- CV або наратыўная біяграфія;
- папярэдні працоўны графік у Graner;
- відэа з працэсу, калі ёсць;
- спасылкі максімум на 2 папярэднія працы;
- спіс партнёраў, суарганізатараў або рэзідэнцый, калі ёсць.
Заяўкі падаюцца анлайн праз асобную форму для кожнай катэгорыі.