Грант Reflection ад Pro Helvetia для калектываў
Ініцыятыва ад Swiss Arts Council Pro Helvetia падтрымлівае фарматы медыяцыі (аналагавыя, лічбавыя або гібрыдныя), якія выкарыстоўваюць інавацыйныя падыходы для стварэння новых прастораў для калектыўнай і крытычнай рэфлексіі над мастацкай практыкай і культурнымі трансфармацыямі.
Для каго:
- Калектывы ў складзе не менш за два чалавекі;
- Як існыя, так і новаствораныя калектывы;
- У выпадку міжнародных калабарацый не менш за 50% удзельнікаў(-ц) мусяць быць звязаныя са швейцарскай культурнай сцэнай.
Крытэрыі адбору:
- Умацаванасць у швейцарскім культурным ландшафце;
- Крытычная рэфлексія на скрыжаванні мастацтва, культуры і грамадства;
- Шматперспектыўнасць і разнастайнасць галасоў;
- Інавацыйныя, публічна даступныя формы медыяцыі і ўдзелу.
Фінансаванне:
- Да 25 000 CHF ≈ 26 930 EUR (не больш за 50% ад агульнага бюджэту праекта);
- Грант можа пакрываць ганарары арганізатараў(-ак), адміністрацыйныя выдаткі і мэтавую камунікацыю.
Што падаць:
- Дасье да 5 старонак A4 (канцэпцыя, фармат, мэта, план рэалізацыі, мэтавая аўдыторыя, метадалогія, публічнае распаўсюджанне);
- Звесткі пра ўдзельнікаў(-ц) і CV;
- Бюджэт і фінансавы план.
Таймлайн:
- Дэдлайны падачы: 1 верасня і 1 сакавіка (23:59);
- Паведамленне рашэння — цягам чатырох месяцаў;
- Найранейшы старт праекта — праз чатыры месяцы пасля дэдлайну.