Перайсці да асноўнага зместу

Гранты на міжнародныя праекты з удзелам аўстрыйскіх мастакоў і мастачак

15 верасня 2026
Бясплатна

Phileas – The Austrian Office for Contemporary Art запрашае музеі, біенале і некамерцыйныя арт-інстытуцыі за межамі Аўстрыі падаць заяўкі на гранты для рэалізацыі міжнародных праектаў у 2027 годзе. Падтрымліваюцца выставы і іншыя праекты з удзелам аўстрыйскіх мастакоў і мастачак, а таксама творцаў, якія жывуць і працуюць у Аўстрыі. За апошнія дзесяць гадоў Phileas падтрымала 154 праекты па ўсім свеце, у межах якіх было створана больш за 270 новых твораў мастацтва.

Для каго: некамерцыйныя мастацкія арганізацыі па-за межамі Аўстрыі — музеі, біенале і арт-інстытуцыі. Заяўкі ад асобных мастакоў(-чак) і камерцыйных арганізацый не разглядаюцца.

Умовы:

  • Праект павінен адкрыцца ў 2027 годзе;
  • Прыярытэт — персанальным выставам і праектам, якія спрыяюць стварэнню новых твораў мастацтва;
  • Не разглядаюцца праекты мастакоў(-чак)-замежнікаў, якія базуюцца ў Аўстрыі, калі праект адбываецца ў іх краіне паходжання.

Для падачы патрэбны:

  • Апісанне праекта, практыкі мастака(-чкі) і арганізацыі — тып праекта, даты, імёны ўдзельнікаў(-ц), адпаведныя выявы з подпісамі і тлумачэнне значнасці праекта для вашай інстытуцыі;
  • Кантактныя дадзеныя куратара(-кі) або мэнэджара(-кі) праекта і партфоліа мастакоў(-чак);
  • Дэталёвы бюджэт, уключаючы ўжо забяспечанае фінансаванне з іншых крыніц.

Дадатковае фінансаванне: аўстрыйскія мастакі(-чкі) і творцы, якія базуюцца ў Аўстрыі, могуць таксама падаць заяўку на фінансаванне ад Austrian Federal Ministry of Housing, Arts, Culture, Media and Sport (BMWKMS). Гэта міністэрства прымае заяўкі двойчы на год: для выставаў, якія пачынаюцца з студзеня 2027 года, — падача ў жніўні 2026 года; для выставаў з чэрвеня 2027 года — падача ў лютым 2027 года.

Крытэрыі адбору:

  • Мастацкая і куратарская якасць праекта;
  • Міжнародная значнасць праекта;
  • Профіль і бачнасць арганізацыі-заяўніцы;
  • Унёсак у стварэнне новых твораў мастацтва;
  • Патэнцыйны ўплыў праекта на развіццё кар'еры мастака(-чкі);
  • Рэалістычнасць бюджэту і наяўнасць пацверджанага дадатковага фінансавання;
  • Гатоўнасць выкарыстоўваць рэсурсы экалагічна ўстойлівым спосабам.