Green Digital Fellowship — праграма пра лічбавую камунікацыю і зялёную палітыку ў Еўропе
Greens/EFA ў Еўрапарламенце прымаюць заяўкі на Green Digital Fellowship Programme 2026–2027. Гэта бясплатная праграма для студэнтаў(-ак) і маладых прафесіяналаў(-ак) з ЕС, якія хочуць развіваць навыкі лічбавай камунікацыі, сторытэлінгу, відэавытворчасці і працы з грамадскімі кампаніямі.
Для каго: студэнты(-кі) і маладыя прафесіяналы(-кі), якія:
• Жывуць у ЕС;
• Цікавяцца кліматам, прыродай, дэмакратыяй, роўнасцю або сацыяльнай справядлівасцю;
• Хочуць развіваць навыкі лічбавай камунікацыі і стварэння кантэнту;
• Цікавяцца зялёнай палітыкай і грамадскімі кампаніямі.
Арганізатары асабліва заахвочваюць падавацца людзей з груп, недастаткова прадстаўленых у палітыцы і медыя.
Праграма спалучае анлайн-навучанне, практычныя заданні і афлайн-сустрэчы ў Бруселі.
Што ўваходзіць у праграму:
• 5 інтэрактыўных анлайн-варкшопаў пра камунікацыю, кампаніі і палітыку;
• 2 афлайн-трэнінгі ў Бруселі;
• Практычныя заданні і фідбэк ад экспертаў(-ак);
• Нетворкінг;
• Магчымасць паехаць на European Youth Event у Страсбургу ў чэрвені 2027 года.
Што атрымаюць удзельнікі(-цы):
- Практычныя навыкі ў сторытэлінгу, відэавытворчасці і працы з аўдыторыяй;
- Разуменне таго, як плануюцца і рэалізуюцца digital-кампаніі;
- Сетку зялёных digital-актывістаў(-ак) у Еўропе;
- Кантакты з іншымі крэатарамі(-камі) і камунікацыйнымі прафесіяналамі(-камі);
- Сертыфікат удзелу.
Арганізатары пакрываюць праезд, пражыванне і харчаванне для афлайн-сесій.
Калі: верасень 2026 — травень 2027 года Магчымы ўдзел у European Youth Event — чэрвень 2027 года.