Ground Floor Summer Residency Lab 2027 — 1–2 тыдні ў Berkeley Repertory Theatre для тэатральных праектаў
Summer Residency Lab — праграма The Ground Floor, цэнтра стварэння новых твораў пры Berkeley Repertory Theatre у Каліфорніі. Лабараторыя дае час, прастору і рэсурсы для распрацоўкі сцэнічных праектаў на любой стадыі — ад ідэі да гатовага чарнавіка.
Для каго:
Творцы на любым этапе кар'еры з праектамі для сцэны: драматургі(-ні), рэжысёры(-кі), ансамблі, кампазітары(-кі), а таксама творцы з іншых дысцыплін, якія хочуць стварыць тэатральны твор. Прымаюць і мюзіклы.
Фармат:
Рэзідэнцыя на 1–2 тыдні ў Berkeley Repertory Theatre (Берклі, ЗША) у перыяд 5 ліпеня – 1 жніўня 2027 года. Праект можа быць на любой стадыі: ад ідэі без тэксту да поўнага чарнавіка, які ўжо праходзіў варкшопы. Фінальны паказ не абавязковы: можна зладзіць публічную падзею, унутраную чытку або нічога.
Што прапануецца:
- Невялікі ганарар;
- Дарога і жыллё для тых, хто прыязджае з іншых месцаў і не мае дзе спыніцца ў раёне заліва Сан-Францыска;
- Рэпетыцыйная прастора і базавая тэхнічная падтрымка;
- Агульныя вячэры кожны вечар, кава і перакусы цягам дня;
- Магчымасць паказаць праект невялікай публіцы — па жаданні.
Для заяўкі патрэбныя:
У заяўцы варта апісаць:
- Праект і тое, што вам патрэбна на гэтай стадыі: матэрыялы, людзі, час, тып прасторы;
- Пажаданую і мінімальную працягласць рэзідэнцыі і даты, калі вы даступныя;
- Суаўтараў(-ак), калі яны ёсць: рэжысёра(-ку), драматурга(-гіню), актораў(-к) і іншых;
- Кароткі фрагмент тэксту, калі ўжо ёсць чарнавік сцэнарыя.
Адбор:
Заяўкі чытаюць супрацоўнікі(-цы) тэатра і знешнія спецыялісты(-кі). З доўгага спісу могуць папрасіць дадатковыя ўзоры прац, потым каля 50 праектаў праходзяць у кароткі спіс і на інтэрв'ю. Звычайна запрашаюць ад 13 да 24 праектаў. Як галоўны кантакт можна падаць не больш за два праекты. Персанальнага фідбэку на заяўкі няма.
Вынікі — да 1 траўня 2027 года.
Кантакт: groundfloor@berkeleyrep.org
Арганізатар:
Berkeley Repertory Theatre (Каліфорнія, ЗША), праграма The Ground Floor.