Перайсці да асноўнага зместу

Grounding the Cloud — да 30 000 EUR на праекты пра ўстойлівую лічбавую культуру для тых, хто ў Нідэрландах

14 верасня 2026, 16:00 CEST
Нідэрланды
Бясплатна

Grounding the Cloud: Material Realities in Digital Culture — адкрыты набор ад Creative Industries Fund NL для праектаў пра экалагічны і матэрыяльны бок лічбавых тэхналогій.

Для каго: стваральнікі(-цы), дызайнеры(-кі), даследчыкі(-цы), назіральнікі(-цы) і калектывы ў сферы лічбавай культуры.

Падавацца могуць заяўнікі(-цы), якія базуюцца ў Каралеўстве Нідэрландаў: Нідэрланды, Аруба, Банэйр, Кюрасаа, Саба, Сінт-Эстатыус або Сінт-Мартэн.

Патрэбная рэгістрацыя ў Dutch Chamber of Commerce або іншым гандлёвым рэестры ў межах Каралеўства Нідэрландаў.

Праграма падтрымлівае праекты, якія:

  • Робяць бачным экалагічны ўплыў лічбавых тэхналогій і спажывання даных;
  • Прапануюць спосабы зменшыць гэты ўплыў;
  • Распрацоўваюць больш устойлівыя тэхналагічныя і мастацкія практыкі;
  • Убудоўваюць устойлівасць не толькі ў тэму, але і ў метады працы, супрацоўніцтва і тэхнічныя рашэнні.

Арганізатары прапануюць крытычна паглядзець на тое, што часта здаецца «нябачным»: воблачнае захоўванне даных, дата-цэнтры, generative AI, сыравіна для абсталявання, электронныя адкіды і энергаспажыванне.

Магчымыя тэмы:

  • Regenerative culture;
  • Degrowth;
  • Low-tech-падыходы;
  • Паўторнае выкарыстанне састарэлага абсталявання;
  • Адказнасць за тэхналогіі, якімі мы карыстаемся;
  • Экалагічны і сацыяльны ўплыў лічбавай інфраструктуры;
  • Больш справядлівая і кліматычна свядомая лічбавая культура.

Гэта можа быць:

  • Распрацоўка інструментаў, метадаў працы або сістэм;
  • Мастацкае даследаванне або research by design;
  • Падзеі для абмену ведамі;
  • Развіццё інфраструктуры або супольнасці вакол устойлівай лічбавай культуры;
  • Новыя праекты або пераасэнсаванне ўжо існых ініцыятываў.

Праект можа доўжыцца максімум 1 год. Падтрымаюць мінімум 11 праектаў.

Прапануецца да 30 000 EUR на праект.

Грант можна выкарыстоўваць на мастацкае і змястоўнае развіццё, даследаванне, супрацу, абмен ведамі, прэзентацыю і дакументацыю.

Нельга падавацца:

  • Культурным інстытуцыям;
  • Тым, хто ўжо атрымлівае або атрымае ў 2026 годзе падтрымку Talent Development Grant Scheme, Open Call: Self-taught Designer або Open Call: Emerging Design Practices ABCSSS;
  • Тым, хто атрымаў Grounding the Cloud у 2025 годзе і яшчэ не завяршыў праект;
  • З праектамі без яснай сувязі з тэмай набору;
  • З праектамі, якія ўжо завершаныя або накіраваныя галоўным чынам на прамоцыю / маркетынг.

Крытэрыі ацэнкі:

  • Мастацкая якасць прапановы;
  • Значнасць даследчага пытання для сферы лічбавай культуры;
  • Пазіцыя і рэфлексія заяўніка(-цы) адносна тэмы;
  • Рэалістычнасць плана, метадаў, экспертызы і супрацоўніцтва.

Для падачы патрэбны:

  • Запоўненая анлайн-заяўка;
  • Праектны план — да 5 старонак A4;
  • Таймлайн — да 1 старонкі A4;
  • Бюджэт і фінансавы план — да 2 старонак A4;
  • Партфоліа з рэлевантнымі працамі — да 10 старонак A4;
  • CV удзельнікаў(-ц);
  • Вытрымка з гандлёвага рэестра, не старэйшая за 1 год;
  • Лісты намеру або дамовы з партнёрамі, калі актуальна;
  • Выява праекта для камунікацыі.

Важна: акаўнт на платформе падачы актывуецца адзін працоўны дзень, таму лепш стварыць яго загадзя.

Кансультацыі:

  • 6 жніўня і 3 верасня 2026 года, 15:00 CEST
    Мова — англійская.

Дэтальнае апісанне крытэрыяў, умоваў і працэдуры — у дакумэнце Open Call Grounding the Cloud.