Hansen Leadership Institute — праграма пра лідарства і вырашэнне канфліктаў
Hansen Leadership Institute — трохтыднёвая праграма пра лідарства, медыяцыю і вырашэнне канфліктаў, міжнароднае супрацоўніцтва. Праграма спалучае заняткі, практычныя варкшопы і выезды. Яе фінансуе Fred J. Hansen Foundation, праходзіць яна ў University of San Diego.
Для каго:
- Узрост 20–25 гадоў на 1 ліпеня 2027 года (не менш за 20 і яшчэ не 26);
- На момант падачы трэба скончыць хаця б адзін год навучання ў ВНУ або мець дыплом 2025–2026 года;
- Важны досвед лідарства па-за аўдыторыяй — грамадская праца, валанцёрства, праца ў НДА;
- Спатрэбіцца дзейны пашпарт.
Калі: 29 чэрвеня – 20 ліпеня 2027 года. Трэба ўдзельнічаць ва ўсёй праграме.
Прапануецца:
- Міжнародны пералёт;
- Пражыванне і харчаванне;
- Усе выдаткі на праграму;
- Дакумент DS-2019 ад University of San Diego для атрымання візы.
Самастойна трэба аплаціць толькі пашпарт і кішэнныя выдаткі.
Для падачы патрэбныя:
Анлайн-заяўка з інфармацыяй пра навучанне і досвед лідарства, а таксама рэкамендацыі.
Дэдлайн:
Для замежных заяўнікаў(-ц) — 15 студзеня 2027 года, 23:55 PST / 16 студзеня 2027 года, 08:55 CET. Да гэтага часу трэба падаць усе матэрыялы, у тым ліку рэкамендацыі. Вынікі абвесцяць у сакавіку 2027 года.