Перайсці да асноўнага зместу

HOLOBIONT — конкурс выставачных канцэптаў у RWK Studios падчас Berlin Art Week 2026

3 жніўня 2026
7 — 13 верасня 2026
Berlin, Германія
Бясплатна

HOLOBIONT — сумесная групавая выстава чатырох незалежных выставачных канцэптаў у чатырох прамысловых залах RWK Studios by 3CA. Кожны канцэпт захоўвае ўласную логіку і пазіцыі, але ўсе яны звязаныя агульным маршрутам, інфраструктурай і праграмай.

Для каго: незалежныя куратары(-кі) і куратарскія каманды, мастацкія калектывы, міждысцыплінарныя групы, самаарганізаваныя прасторы і ініцыятывы.

Важна: конкурс прымае толькі закончаныя выставачныя канцэпты. Асобныя творы без агульнай ідэі не разглядаюцца.

Дзе: RWK Studios by 3CA, Robert-W.-Kempner-Straße 6–8, Берлін-Цэленддорф. Прапануецца адна з чатырох залаў плошчай ад 200 да 800 м² (у тым ліку зала на 400 м² з квадрафанічнай гукавой інсталяцыяй DAHLEDOHR).

Выстава працуе 7–13 верасня 2026 года, паралельна з Berlin Art Week (9–13 верасня); адкрыццё — 7 верасня, Performance Night — 11 верасня, Open House і закрыццё — 13 верасня.

Прапануецца:

  • Адна з чатырох залаў бясплатна, з поўнай выставачнай тэхнікай (гук, святло, праекцыя, экраны, дым);
  • Агульны вечар адкрыцця перад аўдыторыяй куратараў(-ак), калекцыянераў(-ак), прэсы і мастакоў(-чак);
  • Тыдзень праграмы вакол выставы: куратарскія экскурсіі, размовы з мастакамі(-чкамі), панэлі, дзень перформансаў, бранч для калекцыянераў(-ак) і заключны Open House;
  • Прэса і камунікацыя праз сеткі 3CA і ўсіх праектаў;
  • Тэхнічныя кансультацыі і падтрымка ў планаванні прасторы.

Важна: прадзюсарскага бюджэту няма. Калі іншае не дамоўлена пісьмова, праект не пакрывае ганарары, вытворчасць, дарогу, пражыванне, матэрыялы, транспарт, страхоўку або дастаўку.

Для падачы патрэбны:

  • Канцэпт і яго тэза;
  • Абраная зала і абгрунтаванне выбару;
  • Спіс удзельнікаў(-ц) са спасылкамі;
  • Прапанаваныя працы з выявамі або спасылкамі;
  • Першаснае бачанне таго, як канцэпт займае прастору і якія тэхнічныя патрэбы;
  • Кантактная асоба;
  • Апісанне таго, як праект суадносіцца з HOLOBIONT у цэлым.

Прымаецца любы фармат, які найлепш перадае ідэю: PDF, прэзентацыя, пісьмовая прапанова з выявамі, відэа-пітч або іх спалучэнне.

Таймлайн:

  • Разгляд заявак — 4–9 жніўня 2026 года;
  • Апавяшчэнне адабраных праектаў — да 10 жніўня 2026 года;
  • Доступ для мантажу — прыкладна за тыдзень да адкрыцця, дакладныя даты ўзгадняюцца з адабранымі праектамі;
  • Адкрыццё — 7 верасня 2026 года; Performance Night — 11 верасня; Open House і закрыццё — 13 верасня 2026 года.

Як падавацца: дасылайце заяўку на opencall@3caberlin.com; большыя файлы — спасылкай (WeTransfer, Vimeo, Drive).

Арганізатар: 3CA (RWK Studios), Берлін.

Журы: Ян Густаў Фідлер (куратар), Білі Джэйкаб (дырэктар, Kollektion888), Пола ван дэн Хёвель (дырэктарка і куратарка, Villa Schöningen), Джэніфер Браўн (мастацтвазнаўца, крытыкіня і аўтарка, The Gen Z Art Critic).