Horizons «Arts-Nature» en Sancy 2027 — 8 000 EUR за часовы твор пад адкрытым небам у гарах Францыі
Horizons «Arts-Nature» en Sancy — штогадовая выстава мастацтва пад адкрытым небам у масіве Sancy (Оверн, Францыя), якую праводзіць турыстычны офіс Sancy. Гэтым разам адбяруць 10 твораў — іх паставяць у вёсках і мястэчках супольнасці Massif du Sancy так, каб яны падкрэслівалі прыроднае асяроддзе. Праект імкнецца аб'ядноўваць мясцовыя супольнасці і культурных і турыстычных партнёраў. Месцы для твораў выбіраюць паводле іх эстэтыкі, разнастайнасці і даступнасці для наведнікаў(-ц).
Для каго:
Мастакі(-чкі) і мастацкія групы, якія ствараюць часовыя творы ў прыродзе — скульптуры, інсталяцыі, творы, звязаныя з месцам.
Падавацца можа кожны, чый праект адпавядае мэтам выставы: мастакі(-чкі), архітэктары(-кі), ландшафтныя дызайнеры(-кі) і іншыя — незалежна ад узросту, статусу і адукацыі. Адно з 10 месцаў адводзяць маладым талентам, калі іх праекты будуць дастаткова моцныя.
Калі вас ужо адбіралі на Horizons у 2025 або 2026 годзе, на 2027 год падавацца нельга: пасля адбору дзейнічае двухгадовы перапынак.
Фармат:
- Выстава — з 19 чэрвеня па 26 верасня 2027 года;
- Масіў Sancy, дэпартамент Пюі-дэ-Дом, Францыя;
- Творы часовыя і ствараюцца менавіта для гэтага месца.
Што прапануецца:
- Ганарар 8 000 EUR з усімі падаткамі кожнаму(-ай) мастаку(-чцы) або групе: рэкамендаванае падзяленне — 6 500 EUR на мастацкія выдаткі і 1 500 EUR аўтарскіх;
- Месца для твора на ўвесь час выставы.
У 8 000 EUR ужо ўваходзіць дарога. З гэтай сумы мастак(-чка) сам(-а) пакрывае ўсе выдаткі:
- Вытворчасць — матэрыялы і праца з імі, лагістыка, мантаж;
- Сродкі на догляд твора падчас выставы — на выпадак, калі яго пашкодзяць надвор'е або людзі;
- Дэмантаж;
- Дарога, харчаванне і пражыванне ў Sancy падчас агляду месца, мантажу, інаўгурацыі, рамонтных візітаў і дэмантажу.
Ганарар выплачваюць трыма часткамі:
- 4 000 EUR — пасля таго, як абодва бакі падпішуць дагавор;
- 2 000 EUR — з 18 чэрвеня 2027 года, калі твор прымуць як цалкам адпаведны апісанню праекта;
- 2 000 EUR — пасля дэмантажу.
Мастакі(-чкі), якія жывуць па-за Еўропай, могуць атрымаць дадатковую прэмію 1 000 EUR — паводле чэкаў.
Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):
- Стварыць твор, які не шкодзіць прыродзе, — у выбары матэрыялаў, мацаваннях, мантажы і дэмантажы. Калі патрэбная электрычнасць, то толькі ад сонечных батарэй;
- Прыехаць на мантаж паміж 24 траўня і 13 чэрвеня 2027 года, акрамя выходных і святаў. Канкрэтныя дні ўзгадняюць асобна з кожным(-ай) мастаком(-чкай);
- Абавязкова прыйсці на інаўгурацыю 17 чэрвеня 2027 года;
- Быць на сувязі паміж прыёмам твора і інаўгурацыяй, каб пры патрэбе нешта выправіць;
- Сачыць за станам твора падчас выставы і рамантаваць яго, калі трэба;
- Дэмантаваць твор паміж 27 верасня і 18 кастрычніка 2027 года.
Для заяўкі патрэбныя:
- Анкета кандыдата(-кі) — кантакты, кароткая прэзентацыя, творчы шлях, фота, CV;
- Адміністрацыйныя звесткі — у тым ліку ваш статус як мастака(-чкі);
- Апісанне праекта — задума і матывацыя, візуалізацыі, тэхнічныя дэталі (матэрыялы, колеры, мацаванні, трываласць) і папярэдні бюджэт.
Заяўку можна пісаць па-французску або па-англійску. Няпоўныя заяўкі не разглядаюць; пасля падачы прыходзіць аўтаматычны ліст-пацверджанне.
Месцы, прапанаваныя ва ўмовах, — толькі арыенцір і крыніца натхнення. Арганізатары(-кі) таксама сабралі гісторыі і легенды масіву Sancy(знешні сайт).
Таймлайн:
- Абвяшчэнне вынікаў — люты 2027 года;
- Агляд месца (не абавязкова) — 15–26 сакавіка 2027 года;
- Мантаж — 24 траўня – 13 чэрвеня 2027 года;
- Інаўгурацыя — 17 чэрвеня 2027 года;
- Выстава — 19 чэрвеня – 26 верасня 2027 года;
- Дэмантаж — 27 верасня – 18 кастрычніка 2027 года.
Кантакт: Justine Oulié, адказная за выставу: j.oulie@sancy.com.
Арганізатар: Office de Tourisme du Sancy, Францыя.