Перайсці да асноўнага зместу

House in the Neighborhood — рэзідэнцыя Studio ALTA для перфарматыўных праектаў у публічнай прасторы Прагі

10 верасня 2026
9 — 18 жніўня 2027
Prague, Чэхія
Бясплатна
1 246 EUR

House in the Neighborhood — рэзідэнцыйная праграма ад Studio ALTA для перфарматыўных мастацкіх праектаў, якія ствараюцца ў супрацы з лакальнай супольнасцю і спецыяльна распрацаваныя або адаптаваныя для публічных прастор у раёне Libeň і яго ваколіцах. У 2027 годзе open call сфакусаваны на праектах, якія працуюць з узроставай групай 55+.

Для каго: мастакі(-чкі), перформеры(-кі), творчыя каманды і калектывы, якія працуюць з перфарматыўным мастацтвам, публічнай прасторай і лакальнымі супольнасцямі.

Падавацца могуць як праекты, якія ўжо знаходзяцца ў працэсе распрацоўкі, так і праекты на ранняй стадыі.

Studio ALTA зноў адкрывае ўласную тэатральную залу, але працягвае падтрымліваць мастацтва ў публічнай прасторы і развіваць сувязі з раёнам Libeň. Арганізатары шукаюць праекты, якія разглядаюць публічную прастору як месца сустрэчы і актыўна ўключаюць мясцовую супольнасць у творчы працэс або фінальную форму працы.

Што прапануецца:

  • Ганарар 30 000 CZK / ≈ 1246 EUR на праект;
  • Рэпетыцыйная прастора і ўнутраная інфраструктура Studio ALTA або прасторы лакальных арганізацый паводле патрэбаў рэзідэнцыі;
  • Пераважна — праца з вонкавымі і публічнымі прасторамі;
  • Драматургічная падтрымка і кансультацыі каманды падчас развіцця праекта;
  • Вытворчая падтрымка і кансультацыі падчас рэзідэнцыі;
  • Магчымасць сувязі з партнёрскімі арганізацыямі Studio ALTA;
  • Тэхнічная кансультацыя;
  • PR-кансультацыя і падтрымка праекта ў сацыяльных сетках Studio ALTA;
  • 7 дзён інтэнсіўнай вытворчай і тэхнічнай падтрымкі ў фінальнай фазе праекта;
  • Доступ да тэхнічнага абсталявання Studio ALTA.

Чаканы вынік: абавязковая публічная прэзентацыя ў канцы рэзідэнцыі — прэм’ера або work-in-progress у публічнай прасторы. Па ўзаемнай зацікаўленасці праект можа быць уключаны ў гадавую праграму Studio ALTA.

Для падачы патрэбны:

  • Імя або назва калектыву;
  • Назва працэсу / праекта / даследавання — рабочая назва падыходзіць;
  • Горад і краіна, дзе вы базуецеся;
  • Кантактны тэлефон;
  • Сайт або сацыяльныя сеткі;
  • CV — 1–2 старонкі;
  • Партфоліа ў PDF з 3 прыкладамі вашых прац, пажадана нядаўніх;
  • Апісанне сувязі праекта з раёнам Libeň, публічнай прасторай і групай 55+ — да 800 знакаў;
  • Апісанне каманды і роляў;
  • Апісанне праекта — да 1500 знакаў;
  • Вытворчыя і практычныя звесткі, у тым ліку таймлайн, партнёрствы і тэхнічныя патрэбы для працы ў публічнай прасторы — да 800 знакаў;
  • Тлумачэнне, чаму вам цікавая менавіта гэтая рэзідэнцыя і супраца з раёнам Libeň — да 400 знакаў;
  • Дадатковыя матэрыялы, чаканні або пытанні, калі ёсць.
Sekktor — House in the Neighborhood — рэзідэнцыя Studio ALTA для перфарматыўных праектаў у публічнай прасторы Прагі — sekktor.online