Перайсці да асноўнага зместу

House of Rest — рэзідэнцыя-адпачынак для работнікаў(-ц) арт-сектара ў Чэхіі

10 верасня 2026
Чэхія
Бясплатна
249 EUR

House of Rest — пяцідзённая рэзідэнцыя-адпачынак ад Studio ALTA для людзей, якія адчуваюць перагрузку і ціск. Гэта можа быць прастора для запаволення, пераналадкі сваёй практыкі, бяздзейнасці, клопату і аднаўлення. Рэзідэнцыя не патрабуе ніякага выніку і не прадугледжвае абавязковага ўдзелу ў актыўнасцях.

Праграма прызначаная найперш для тых, хто працуе поўнасцю або часткова ў незалежным арт-сектары ў Чэхіі.

Адбор:
Удзельнікі(-цы) будуць выбраныя праз random draw. Арганізатары падкрэсліваюць, што не лічаць правільным вырашаць, каму адпачынак патрэбны больш, а каму менш.

Будуць выбраныя 2 чалавекі.

Што прапануецца:

  • 5-дзённая рэзідэнцыя-адпачынак у месцы, якое будзе ўзгоднена з выбранымі ўдзельнікамі(-цамі);
  • Ганарар 6000 CZK / ≈ 249 EUR на чалавека.

Калі: сакавік — лістапад 2027. Дакладныя даты і месца будуць вызначаныя ў супрацы з абранымі ўдзельнікамі(-цамі). Рэзідэнцыя можа адбыцца ў горадзе або на прыродзе, каля дома або ў іншым рэгіёне Чэхіі.

Для падачы патрэбны:

  • Імя;
  • Горад і краіна цяперашняга знаходжання;
  • Кантактны тэлефон;
  • Кароткае CV або спасылка на профіль, які пацвярджае прафесійную дзейнасць;
  • Прафесійны кантэкст: у якой сферы вы працуеце — production, dramaturgy, curating, PR, тэхнічная або іншая падтрымліваючая прафесія;
  • Краіна, дзе вы пераважна прафесійна працуеце;
  • Пацвярджэнне, што вы поўнасцю або часткова працуеце ў незалежным арт-сектары.

Вынікі: 16 верасня 2026.

Sekktor — House of Rest — рэзідэнцыя-адпачынак для работнікаў(-ц) арт-сектара ў Чэхіі — sekktor.online