Перайсці да асноўнага зместу

House of Sweat — рэзідэнцыя Studio ALTA для перфарматыўных праектаў у сауне

10 верасня 2026
1 — 10 лютага 2027
Prague, Чэхія
Бясплатна
623 EUR

House of Sweat — рэзідэнцыйная праграма ад Studio ALTA для перфарматыўных мастацкіх праектаў, задуманных або адаптаваных для сауны Studio ALTA і яе непасрэднага асяроддзя. Конкурс сфакусаваны на праектах, якія шукаюць новыя спосабы працы з інтымнай прасторай, блізкасцю аўдыторыі і нестандартнымі фарматамі перфарматыўнага мастацтва. Рэзідэнцыя прызначаная для аднаго абранага праекта.

Для каго: мастакі(-чкі), перформеры(-кі), творчыя групы і калектывы, якія працуюць з перфарматыўным мастацтвам і хочуць стварыць або адаптаваць праект для спецыфічнай прасторы сауны.

Падавацца могуць як праекты, якія ўжо знаходзяцца ў распрацоўцы, так і праекты на ранняй стадыі.

Што прапануецца:

  • Ганарар 15 000 CZK / ≈ 623 EUR на праект;
  • Прасторы для творчай працы: сауна, рэпетыцыйныя залы і публічныя прасторы вакол Studio ALTA паводле патрэбаў праекта;
  • Драматургічная падтрымка і кансультацыі каманды падчас развіцця праекта;
  • Вытворчая падтрымка і кансультацыі падчас рэзідэнцыі;
  • Тэхнічная кансультацыя;
  • PR-кансультацыя і падтрымка праекта ў сацыяльных сетках Studio ALTA;
  • 2 дні інтэнсіўнай вытворчай і тэхнічнай падтрымкі ў фінальнай фазе праекта;
  • Доступ да тэхнічнага абсталявання Studio ALTA.

Абавязковая публічная прэзентацыя ў форме work-in-progress або прэм’еры ў прасторы сауны і яе ваколіцах. Публічная прэзентацыя павінна адбыцца ў межах праграмнага блока 9–12 лютага 2027 года. Па ўзаемнай зацікаўленасці праект можа быць уключаны ў гадавую праграму Studio ALTA.

Для падачы патрэбны:

  • Імя або назва калектыву;
  • Назва працэсу / праекта / даследавання — рабочая назва падыходзіць;
  • Горад і краіна, дзе вы базуецеся;
  • Кантактны тэлефон;
  • Сайт або сацыяльныя сеткі;
  • CV — 1–2 старонкі;
  • Партфоліа ў PDF з 3 прыкладамі вашых прац, пажадана нядаўніх;
  • Тлумачэнне, чаму сауна як прастора і фармат важная для праекта — да 800 знакаў;
  • Апісанне працы з цялеснасцю, цяплом, блізкасцю аўдыторыі і абмежаванай ёмістасцю прасторы;
  • Апісанне каманды і роляў;
  • Апісанне праекта — да 1200 знакаў;
  • Вытворчыя і практычныя звесткі з улікам спецыфікі сауны: вільготнасць, цяпло, абмежаваная прастора, электрабяспека, максімальная колькасць гледачоў(-ак), таймлайн — да 800 знакаў;
  • Кароткае апісанне вашай практыкі і творчага падыходу — да 600 знакаў;
  • Дадатковыя матэрыялы, чаканні або пытанні, калі ёсць.