Перайсці да асноўнага зместу

Howard Chapnick Grant — 7 500 USD для адукацыйных праграм у дакументальнай фатаграфіі

12 кастрычніка 2026
Бясплатна
7 500 USD

Howard Chapnick Grant быў заснаваны W. Eugene Smith Memorial Fund у 1996 годзе ў памяць пра Howard Chapnick — кіраўніка фотаагенцтва Black Star, ментара фатографаў(-к) і аднаго з заснавальнікаў W. Eugene Smith Memorial Fund. Грант падтрымлівае лідарства ў сферах, якія важныя для дакументальнай фатаграфіі і фотажурналістыкі, але не заўсёды звязаныя непасрэдна са здымкай: рэдагаванне, даследаванні, адукацыя, менеджмент і іншыя практыкі, што падтрымліваюць развіццё фатаграфічнага поля.

Для каго:
Адукацыйныя праграмы, ініцыятывы, арганізацыі і праекты, якія працуюць у полі дакументальнай фатаграфіі або фотажурналістыкі.

Важна: грант прызначаны не для індывідуальных фатографаў(-ак) і не для стварэння або вытворчасці фатаграфій. Для гэтага існуюць W. Eugene Smith Grant і W. Eugene Smith Student Grant.

Праграма павінна існаваць мінімум 1 год.

Падавацца можна з любой краіны — міжнародныя заяўкі вітаюцца, акрамя выпадкаў, дзе гэта забаронена законам.

Грант можа быць выкарыстаны на адукацыйныя актыўнасці, у тым ліку:

  • даследаванні;
  • непасрэднае навучанне;
  • анлайн-рэсурсы;
  • публікацыі;
  • архівы;
  • выставы;
  • распаўсюд праз сацыяльныя сеткі.

Галоўнае — каб гэтыя актыўнасці былі звязаныя з адукацыйнай мэтай і развіццём дакументальнай фатаграфіі або фотажурналістыкі.

Фінансавыя ўмовы:

Грант — 7 500 USD — гэта прыкладна 6 580 EUR.

Выплата адбываецца часткамі:

  • 6 000 USD пасля атрымання гранта;
  • 1 500 USD пасля падачы фінальнай справаздачы.

Кошт падачы:

Абавязковага рэгістрацыйнага ўнёску няма.

Арганізатары прапануюць зрабіць добраахвотны данат 25 USD, калі праграма можа сабе гэта дазволіць.

Для заяўкі патрэбныя:

  • апісанне праграмы на 1 старонку — да 500 словаў;
  • агляд дзейнасці праграмы, яе аўдыторыі і ўнёску ў грамадства;
  • мінімум 3 спасылкі для дадатковай інфармацыі — на праграму, арганізацыю-адміністратара, каманду, медыяпублікацыі і інш.

Як падавацца: заяўкі прымаюцца напрамую па email info@smithfund.org. У тэме ліста трэба пазначыць: Chapnick Grant.

Адбор:

Журы складаецца з трох чалавек — спецыялістаў(-ак), якія развіваюць дакументальную фатаграфію ў сваіх рэгіёнах. Журы будзе разглядаць shortlist з 5 праграм, адабраных радай W. Eugene Smith Fund з усіх пададзеных заявак.