Перайсці да асноўнага зместу

IAAC 12 — 10 000 EUR за рэцэнзію пра выставу сучаснага мастацтва

14 верасня 2026
Анлайн
Бясплатна
10 000 EUR

International Awards for Art Criticism (IAAC) праводзіць дванаццаты выпуск. Аргкамітэт ставіць мэтай падтрымаць незалежнае крытычнае пісьмо пра сучаснае мастацтва.

Для каго:

  • Аўтары(-кі) з любой кропкі свету — абмежаванняў па краіне, грамадзянстве ці ўзросце няма;
  • Пісаць трэба па-англійску або па-кітайску.

Што трэба напісаць: рэцэнзію на любую выставу сучаснага мастацтва, якая прайшла дзе заўгодна ў свеце або анлайн з 1 верасня 2025 па 31 жніўня 2026 года. Аб’ём — 1 500 слоў па-англійску або 2 500 іерогліфаў па-кітайску.

Прапануецца:

  • Першая прэмія — 10 000 EUR да падаткаў, або эквівалент у юанях (цяпер каля 80 000 RMB);
  • Тры другія прэміі — па 3 500 EUR да падаткаў, або каля 30 000 RMB кожная.

Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц): дасланая праца не мусіць быць апублікаваная нідзе раней.

Для заяўкі патрэбныя: тэкст рэцэнзіі патрэбнага аб’ёму на англійскай або кітайскай мове. Поўны пералік патрабаванняў да афармлення — на старонцы конкурсу.

Арганізатары: аргкамітэт IAAC, факультэт філасофіі Універсітэта Фудань і Shanghai Zhangyuan Art Museum (у стадыі стварэння), пры падтрымцы Royal College of Art у Лондане, Edinburgh College of Art і Міжнароднай асацыяцыі мастацкіх крытыкаў (AICA).