Перайсці да асноўнага зместу

IDFAcademy — трэнінг для дакументалістаў і дакументалістак у Амстэрдаме

1 жніўня 2026, 23:59 CEST
12 — 15 лістапада 2026
Amsterdam, Нідэрланды

Інтэнсіўная праграма для рэжысёраў(-ак) і прадзюсараў(-ак), якія працуюць над сваім першым або другім поўнаметражным дакументальным фільмам.

Удзельнікі(-цы) павінны ўжо мець пацверджаны досвед і прызнанне на нацыянальным узроўні і быць зацікаўленымі ў развіцці міжнароднай кар’еры.

Не могуць падавацца:

  • Студэнты(-кі) кінашкол і кінапраграм;
  • Тыя, хто ўжо ўдзельнічаў(-ла) у IDFAcademy падчас IDFA.

Дакументалісты(-кі), якія робяць PhD, могуць падавацца.

Пра праграму

IDFAcademy — гэта інтэнсіўная чатырохдзённая праграма падчас International Documentary Film Festival Amsterdam. Яна не сфакусаваная на распрацоўцы канкрэтнага праекта, але ўдзельнікам(-цам) раяць мець праект у развіцці або нядаўна завершаны фільм, каб адразу прымяняць атрыманыя парады да сваёй працы.

У праграме:

  • Размовы з вядомымі дакументаліст(к)амі і прафесіянал(к)амі індустрыі;
  • Круглыя сталы і групавыя сесіі;
  • Кейс-стадзі пра міжнародны дакументальны рынак;
  • Абмеркаванне актуальных тэндэнцый у дакументалістыцы;
  • Штодзённыя нефармальныя сустрэчы для нетворкінгу.

Колькасць месцаў: каля 100 удзельнікаў(-ц) з усяго свету.

Кошт удзелу: Падача бясплатная.

Калі вас адбяруць, кошт IDFAcademy pass — 250 еўра без 9% VAT. Праезд і пражыванне не пакрываюцца.

*Удзельнікі(-цы), якія жывуць і працуюць у некаторых краінах са спісу IDFA, могуць прэтэндаваць на вызваленне ад аплаты ўдзелу.