IdraConnect — паездка на Wonderland Festival для тых, хто шукае новыя пастаноўкі для фестываляў і культурніцкіх пляцовак
Праграма штогод складаецца з пяці аўтараў(-ак) або калектываў. Удзельнікі(-цы) прадстаўляюць як завершаную працу, якую лічаць рэпрэзентатыўнай для сваёй практыкі, так і work in progress, над якім цяпер працуюць. Удзельнікі IdraConnect 2026: Lupa Maimone, Muna Mussie, Calderoni/Caleo, DOM- і Usine Baug. У 2026 годзе IDRAConnect таксама перасякаецца з платформай з Чэхіі ў Італіі — у праграме будуць яшчэ 5 чэшскіх паказаў.
Для каго:
- Людзі, якія фармуюць праграмы фестываляў, тэатраў і пляцовак.
Што прапануецца:
- Кампенсацыя авіяквіткоў да 200 EUR;
- Пражыванне;
- Бясплатны ўваход на ўсе італьянскія паказы.
Колькасць месцаў з пакрыццём выдаткаў абмежаваная.
Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц): фізічная прысутнасць у Брэшыі ўсе тры дні фестывалю. Прыезд у Брэшыю — 18 лістапада ў другой палове дня, да 17:00. Ад’езд — 21 лістапада цягам дня.
Арганізатар: IdraConnect / Wonderland Festival (Брэшыя, Італія).
Wonderland Festival існуе з 2012 года і працуе з сучаснымі сцэнічнымі мастацтвамі, новымі мовамі performance і падтрымкай новых талентаў.