Imaginarius 2027 — конкурс для праектаў у публічнай прасторы
Imaginarius — культурніцкі праект муніцыпалітэта Santa Maria da Feira, прысвечаны мастацтву ў публічнай прасторы. Ён аб’ядноўвае міжнародны штогадовы фестываль і цэнтр стварэння. Фестываль шукае працы з выразнай мастацкай пазіцыяй, сувяззю з гарадскім кантэкстам і здольнасцю ствараць жывы досвед для рознай аўдыторыі.
Для каго: мастакі(-чкі), калектывы, кампаніі і арганізацыі з Партугаліі і іншых краін, якія працуюць з мастацтвам у публічнай прасторы.
Падавацца могуць праекты, якія ўжо мелі прэм’еру або знаходзяцца на прасунутым этапе распрацоўкі, калі яны маюць зразумелыя ўмовы для паказу ў кантэксце фестывалю.
Прымаюцца праекты ў сферах:
– Тэатра;
– Танца;
– Музыкі;
– Цырку;
– Перформансу;
– Інтэрвенцыі ў публічную прастору;
– Інсталяцыі;
– Новых медыя;
– Міждысцыплінарных практык.
Асабліва цэняцца прапановы з перфарматыўным кампанентам.
Магчымыя розныя фарматы паказу: стацыянарныя, маршрутавыя, працяглыя або бесперапынныя працы, калі яны падыходзяць для публічнай прасторы.
Фестываль пройдзе 20–22 траўня 2027 года ў Santa Maria da Feira, Партугалія.
Кожны адабраны праект будзе паказаны ад 3 да 5 разоў падчас фестывалю. Для гарадскіх інтэрвенцый і інсталяцый фармат паказу будзе ўзгадняцца асобна.
Удзельнікі(-цы) павінны быць даступныя для паказу праекта ў гэтыя даты.
Фестываль забяспечвае фінансавую падтрымку і ўмовы для паказу праектаў.
Ганарар / фінансавая падтрымка за паказ:
– 150 EUR на чалавека за кожны паказ падчас фестывалю;
– 200 EUR на чалавека за кожны праграмны дзень у выпадку інсталяцый.
Падтрымка дарогі:
– 150 EUR на чалавека — для праектаў з кантынентальнай Партугаліі;
– 400 EUR на чалавека — для праектаў з іншых еўрапейскіх тэрыторый, уключаючы Madeira і Azores, а таксама з Паўночнай Афрыкі;
– 1 200 EUR на чалавека — для праектаў з іншых краін.
Беларусь уваходзіць у спіс краін, для якіх прадугледжаная падтрымка дарогі 400 EUR на чалавека.
Таксама прапануецца:
- Пражыванне ў двухмесных нумарах;
- Харчаванне для мастацкай каманды;
- Трансфер з / у Porto Airport для ўдзельнікаў(-ц), якія прылятаюць самалётам;
- Тэхнічнае абсталяванне і прадзюсарская падтрымка ў межах магчымасцей фестывалю і пададзенага technical rider;
- Уключэнне ў камунікацыю фестывалю: друкаваныя матэрыялы, лічбавыя платформы, прэса;
- Доступ да прафесійнай праграмы Imaginarius PRO і базы ўдзельнікаў(-ц).