Impart & Nalli Fellowships 2027–28 — гадавыя даследчыя стыпендыі пра тэкстыль Паўднёвай Азіі
Impart & Nalli Fellowships — сумесная праграма тэкстыльнага брэнда Nalli Silks (заснаваны ў 1928 годзе) і платформы Impart, якая робіць даступныя рэсурсы пра гісторыю мастацтва Паўднёвай Азіі. З 2024–25 гадоў праграма штогод падтрымлівае два даследчыя праекты. Стыпендыя разлічана на недаследаваныя тэкстыльныя гісторыі, практыкі і традыцыі рэгіёна.
Для каго:
- Заяўнікі(-цы) ад 18 гадоў, якія жывуць у любой краіне свету;
- Даследчыкі(-цы) на раннім і сярэднім этапе кар’еры, дызайнеры(-кі), архівісты(-кі), журналісты(-кі), пісьменнікі(-цы), выкладчыкі(-цы) і практыкі(-ні);
- Калектывы і невялікія арганізацыі — таксама;
- Абавязковая ўмова: праект мусіць працаваць з тэкстыльнымі практыкамі Паўднёвай Азіі — гэта Афганістан, Бангладэш, Бутан, Індыя, Мальдывы, М’янма, Непал, Пакістан, Шры-Ланка і Тыбет.
Тэмы, якія заахвочваюцца:
- Тэкстыль у рэлігійных, літаратурных, літургічных і міфалагічных кантэкстах;
- Уплыў вытворчасці і спажывання тэкстылю на асяроддзе;
- Знікаючыя тэкстыльныя традыцыі;
- Крытычны погляд на адраджэнне традыцый, лічбавізацыю, архівы і далейшае жыццё матэрыялаў;
- Праца ў тэкстыльнай вытворчасці — асабліва праз оптыку касты, класа і гендару;
- Сувязі тэкстылю з іншымі культурнымі формамі: аповедам, паэзіяй, музыкай, архітэктурай і матэрыяльнай культурай;
- Тэхнікі, тэхналогіі і інструменты асобных традыцый;
- Паўднёваазіяцкі тэкстыль у сучаснай глабальнай дызайн-эканоміцы;
- Інтэлектуальная ўласнасць, права валодання і культурныя правы ў тэкстыльнай вытворчасці;
- Сацыякультурныя адносіны паміж ручным і прамысловым тэкстылем.
Прапануецца: дзве стыпендыі, кожная — грант да 5,5 лакха INR (550 000 INR ≈ 4995 EUR) на адзін год незалежнага даследавання і распрацоўкі праекта. Сродкі можна выкарыстоўваць на выдаткі, звязаныя з даследаваннем, у тым ліку дарогу, палявую працу і дакументаванне — па ўзгадненні.
Фарматы праектаў: журналісцкае расследаванне, дакументальнае кіно, актывацыя архіва, даследаванне праз практыку, стварэнне архіва, лічбавізацыя і дакументаванне, выставачныя ці кніжныя праекты.
Пра вынікі паведамяць у снежні 2026 года, стыпендыя доўжыцца з студзеня па снежань 2027 года.
Дэдлайн: 31 жніўня 2026 года.
Арганізатары: Impart (падраздзяленне Art & Photography Foundation) і Nalli Silks.