IN SITU PLATFORM Open Call #3 — лабараторыя для творцаў, якія ствараюць праекты для публічнай прасторы
IN SITU — еўрапейская платформа мастацтва ў публічнай прасторы. Сетку каардынуе Lieux Publics з Марселя, на сёння, у ёй 27 арганізацый-партнёраў з 24 краін. PLATFORM 2025–2028 — чатырохгадовая праграма, якая дапамагае маста(ч)кам на раннім этапе развіваць праекты для публічнай прасторы на еўрапейскім узроўні. Падацца могуць творцы і калектывы, якія развіваюць праект для публічнай прасторы або нестандартных пляцовак.
Каб падацца, трэба:
- Жыць у адной з 41 краіны Creative Europe — поўны спіс ёсць у Q&A арганізатараў(-ак)(знешні сайт);
- Адпавядаць азначэнню emerging (мастак(-чка) на раннім этапе) хаця б па двух крытэрыях з трох: эстэтычным — новыя мастацкія формы для публічнай прасторы; геаграфічным — мала міжнародных гастроляў або праца ў краіне, дзе такое мастацтва слаба падтрымліваюць; пакаленным — новае пакаленне мастакоў(-чак) у гэтым полі;
- Мець праект, які ўжо выйшаў за межы ідэі, але яшчэ не меў прэм'еры і не гастраляваў;
- Планаваць паказ праекта публіцы прыкладна летам 2028 года.
Калектывы таксама могуць падавацца, але ў праграме ўдзельнічаюць максімум два чалавекі — заяўку трэба падаваць дуэтам.
Што прапануецца:
- Анлайн-навучанне і абмен вопытам пра стварэнне мастацтва ў публічнай прасторы — з сакавіка 2027 года;
- Лабараторыя (immersive lab) у аднаго з партнёраў сеткі — асабістая сустрэча з навучаннем і нетворкінгам паміж траўнем і вераснем 2027 года;
- Ганарар 1500 EUR за ўдзел у лабараторыі — у дуэце яго атрымлівае кожны(-ая);
- Дарога на лабараторыю (авіяпералёт — да 300 EUR), харчаванне і пражыванне;
- Месца ў міжнародным анлайн-каталогу IN SITU(знешні сайт).
Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):
- Прайсці анлайн-праграму, якая пачынаецца ў сакавіку 2027 года;
- Асабіста прыехаць на адну лабараторыю паміж траўнем і вераснем 2027 года.
Для заяўкі патрэбныя:
- Анлайн-форма па-англійску — часткі дакументаў без перакладу прымуць, калі яны не замінаюць зразумець праект;
- Для калектыву — адна сумесная заяўка на дуэт.
У форме можна растлумачыць, чаму вы лічыце сябе emerging. Поўны пералік пытанняў і матэрыялаў — у тэксце open call #3(знешні сайт) і ў самой форме.
Як падавацца:
Праз анлайн-форму(знешні сайт). Можна падаць заяўку ў відэа- ці аўдыяфармаце. Тэкст open call ёсць таксама ў аўдыя- і відэаверсіі, буйным шрыфтам і на іншым колеры фону — спасылкі на старонцы набору.
Кантакт: insitu@lieuxpublics.com — у тым ліку калі патрэбны іншы даступны фармат.