Перайсці да асноўнага зместу

In the meantime nothing happens — 6-тыднёвая рэзідэнцыя ў Каталоніі

31 ліпеня 2026
8 кастрычніка — 20 лістапада 2026
Empordà, Іспанія
Бясплатна
2 000 EUR

In the meantime nothing happens — 6-тыднёвая міжнародная рэзідэнцыя ад Fundación Camila Cañeque у супрацы з BAR project. Назва ўзятая з працы Camila Cañeque і адсылае да Waiting for Godot Samuel Beckett. У межах рэзідэнцыі гэта не пра бяздзеянне, а пра паўзу як метад працы: час для ўвагі, мыслення, назірання і даследавання без абавязку ўсё завяршыць, вырабіць або давесці да фінальнага выніку.

Для каго: мастакі(-чкі), куратары(-кі), пісьменнікі(-цы), даследчыкі(-цы), рэдактары(-кі) і міждысцыплінарныя практыкі(-ні), якія працуюць у сферы сучаснага мастацтва і культуры.

Асабліва вітаюцца практыкі, заснаваныя на даследаванні, канцэптуальным мысленні, дыскурсіўнай працы і працэсе.

Падавацца могуць толькі індывідуальныя аўтары(-кі). Калектыўныя і дуэтныя заяўкі не разглядаюцца.

Прапануецца:

  • Пражыванне ў Mas Verd з прасторай для жыцця і працы;
  • Камунальныя паслугі і харчаванне падчас рэзідэнцыі;
  • Мясцовы транспарт падчас рэзідэнцыі;
  • Паездка туды і назад з месца пражывання ўдзельніка(-цы), эканом-клас;
  • Страхоўка на час рэзідэнцыі;
  • Куратарскае суправаджэнне і прафесійная падтрымка ад BAR project;
  • Знаёмствы з рэлевантнымі практыкамі, праектамі і інстытуцыямі ў лакальным кантэксце, Барселоне і Каталоніі;
  • Стыпендыя 2000 EUR брута.

Дадатковае фінансаванне на вытворчасць не прадугледжана.

Што чакаецца:

  • Актыўная прысутнасць на працягу ўсёй рэзідэнцыі;
  • Удзел у ўзгодненых сустрэчах і актыўнасцях праграмы;
  • Беражлівае стаўленне да пражывання;
  • Кароткая фінальная дакументацыя або рэфлексія напрыканцы рэзідэнцыі.

Для падачы патрэбны:

  • CV — да 2 старонак;
  • Кароткая біяграфія — да 150 слоў;
  • Дадатковыя матэрыялы — да 5 старонак або да 5 спасылак;
  • Кароткая даследчая прапанова — да 500 слоў.

У прапанове трэба апісаць:

  • Лінію даследавання або фокус, з якім вы хочаце працаваць;
  • Чаму гэтая рэзідэнцыя важная для вашай практыкі;
  • Ці ёсць канкрэтныя інтарэсы, звязаныя з кантэкстам, даследаваннем або прафесійным абменам.

Заяўкі можна падаваць на англійскай або іспанскай мове.

Вынікі: 21 жніўня 2026 года.