Перайсці да асноўнага зместу

INHABIT 2027 — чатырохмесячныя рэзідэнцыі ў Max-Planck-Institut für empirische Ästhetik

1 верасня 2026
1 красавіка 2027 — 1 студзеня 2028
Frankfurt, Германія
Бясплатна
8 000 EUR

INHABIT — праграма ад Max-Planck-Institut für empirische Ästhetik ў Франкфурце. Інстытут лічыць мастацкае мысленне і веданне самастойнымі формамі рэфлексіі, таму прысутнасць мастацтва і выклік, які нясе мастацкая практыка, для яго істотныя. Сустрэча гэтых розных оптык стварае прастору, у якой аўтары(-кі) і навукоўцы працуюць разам. Рэзідэнцыя доўжыцца чатыры месяцы — за гэты час можна стварыць новую працу або развіць ужо пачатую ў навуковым асяроддзі.

Для каго:

  • Аўтары(-кі) са сцэнічных мастацтваў і музыкі, якім цікавая міждысцыплінарная супраца мастацтва і навукі;
  • Тыя, хто гатовы распрацаваць і паказаць праект у форме выставы, перформансу, канцэрта ці іншага фармату.

Два перыяды на выбар:

  • INHABIT #16 — красавік — ліпень 2027 года;
  • INHABIT #17 — верасень — снежань 2027 года.

Рашэнне журы — лістапад 2026 года.

Прапануецца:

  • Ганарар 8000 EUR;
  • Выплата на жыллё — 2000 EUR (жыллё рэзідэнт(-ка) выбірае самастойна);
  • Вытворчы бюджэт — залежыць ад праекта;
  • Тэхнічная і адміністрацыйная падтрымка ў рэалізацыі выніковага праекта;
  • Аплата дарогі да Франкфурта, назад і перамяшчэнняў у горадзе;
  • Супраца з навукоўцамі і даследчыкамі(-цамі) інстытута;
  • Доступ да бібліятэкі, гукавой студыі і навуковай інфраструктуры;
  • Працоўнае месца ў офісе інстытута.
INHABIT 2027 — рэзідэнцыі ў Інстытуце Макса Планка, ганарар 8000 EUR — sekktor.online