Перайсці да асноўнага зместу

Ink Still Wet 2027 — варкшоп са Steve Reich і прэм’ера свайго твора з аркестрам у Grafenegg

25 лістапада 2026
12 красавіка — 28 жніўня 2027
Злучаныя Штаты Амерыкі, Аўстрыя
Бясплатна

Ink Still Wet — варкшоп для кампазітараў(-ак) і дырыжораў(-ак) ад аўстрыйскага Grafenegg Festival, які кожны год вядзе composer in residence фестывалю. У 2027 годзе гэта Steve Reich, а дырыжорскі коўчынг дае David Robertson.

Для каго:

Кампазітары(-кі) і студэнты(-кі) з усяго свету на пачатку прафесійнай кар’еры.

  • Узроставых абмежаванняў няма;
  • Дырыжорскі досвед — перавага, але не абавязковая ўмова;
  • Мова варкшопа — англійская.

Варкшоп мае дзве часткі:

  • Частка 1 — 12–16 красавіка 2027 года, Нью-Ёрк: аналіз партытур і праца над кампазіцыямі ўдзельнікаў(-ц), варкшоп з канцэртмайстрамі груп Tonkünstler Orchestra і заняткі па нотным наборы для прафесійнай партытуры;
  • Частка 2 — 19–28 жніўня 2027 года, Grafenegg (Аўстрыя): аркестравыя рэпетыцыі, дырыжорскі коўчынг, відэааналіз рэпетыцый і заняткі Music Lab пра развіццё кар’еры кампазітара(-кі).

Падсумаваннем стане канцэрт 26 жніўня 2027 года ў Rudolf Buchbinder Hall, на якім удзельнікі(-цы) самі дырыжуюць сусветнымі прэм’ерамі сваіх твораў з Tonkünstler Orchestra. Расклад можа змяніцца.

Што прапануецца:

  • Праца над уласным аркестравым творам са Steve Reich, composer in residence Grafenegg Festival 2027, і канцэртмайстрамі груп Tonkünstler Orchestra;
  • Дырыжорскі коўчынг ад кампазітара і дырыжора David Robertson;
  • Рэпетыцыі з Tonkünstler Orchestra і падрабязная відэафіксацыя кожнай рэпетыцыі;
  • Сусветная прэм’ера свайго твора на фінальным канцэрце фестывалю;
  • Усе месцы цалкам фінансуе Grafenegg Festival: пражыванне ў Нью-Ёрку і ў Grafenegg, кампенсацыя міжнароднай дарогі на абедзве часткі (да пэўнай сумы, якая залежыць ад таго, адкуль вы едзеце), увесь мясцовы транспарт, харчаванне на працягу абедзвюх частак і квіткі на ўсе канцэрты фестывалю падчас другой часткі.

Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):

  • Дапрацаваць кампазіцыю да першай часткі варкшопа ў красавіку 2027 года;
  • Падаць дырыжорскую партытуру і ўсе партыі ў PDF да 9 чэрвеня 2027 года;
  • Удзельнічаць у абедзвюх частках варкшопа і дырыжыраваць сваім творам на фінальным канцэрце.

Для заяўкі патрэбныя:

  • Запоўненая форма заяўкі;
  • CV на нямецкай або англійскай мове, да дзвюх старонак, з імем і кантактам цяперашняга(-яй) выкладчыка(-цы) кампазіцыі, калі ёсць;
  • Поўныя партытуры трох твораў для розных складаў і, калі ёсць, іх запісы;
  • Відэа да 3 хвілін або матывацыйны ліст да 3 000 знакаў з адказамі на пытанні: чаго вы чакаеце ад варкшопа, што хацелі б у ім атрымаць і чаму ўдзел для вас важны;
  • Новы аркестравы твор працягласцю ад 5 да 7 хвілін, нідзе не апублікаваны і не выкананы: дастаткова распрацаванай партытуры прынамсі на 2 хвіліны, апісання задумы да 3 000 знакаў і, па жаданні, эскіза далейшай кампазіцыі.

Склад аркестра і патрабаванні да афармлення партытуры апісаныя ў Guidelines for Instrumentation and Layout.

Як падавацца:

Заяўкі прымаюць толькі ў электронным выглядзе (у PDF) праз платформу MUVAC(знешні сайт).

Адбор:

Удзельнікаў(-ц) выбірае кіраўнік варкшопа пасля дэдлайну. Разглядаюць толькі поўныя заяўкі. Месцаў — максімум пяць.

Таймлайн:

  • Да 10 лютага 2027 года — з выбранымі звяжуцца;
  • 12–16 красавіка 2027 года — першая частка ў Нью-Ёрку;
  • 9 чэрвеня 2027 года — дэдлайн для партытуры і партый;
  • 19–28 жніўня 2027 года — другая частка ў Grafenegg;
  • 26 жніўня 2027 года, 15:00 — фінальны канцэрт.

Кантакт: Matias Alzola, isw@grafenegg.com

Арганізатар:

Grafenegg Festival — штогадовы фестываль класічнай музыкі ў замкавым комплексе Grafenegg у Ніжняй Аўстрыі. Ink Still Wet — яго варкшоп для кампазітараў(-ак) і дырыжораў(-ак), які кожны год вядзе composer in residence фестывалю.