Перайсці да асноўнага зместу

Institute of Machine Unlearning — пошук суаўтара ці суаўтаркі партыцыпатыўных акцый для CPDP 2027 у Бруселі

15 снежня 2026
8 — 11 сакавіка 2027
Brussels, Бельгія
Бясплатна

Institute of Machine Unlearning — пара-акадэмічная платформа, якая праз варкшопы, гульні і калектыўныя эксперыменты даследуе наша стаўленне да тэхналогій і штучнага інтэлекту. Ініцыятыву запрасілі на 20-ю канферэнцыю CPDP (Computers, Privacy and Data Protection) у Бруселі — адну з галоўных еўрапейскіх падзей пра прыватнасць і лічбавыя правы — і дазволілі ўзяць з сабой аднаго чалавека. Яго ці яе шукаюць праз адкрыты набор.

Для каго:

Людзі, якім блізкія падыходы Institute of Machine Unlearning (IoMU) і якія хочуць рабіць складаныя тэхналагічныя і палітычныя тэмы больш адчувальнымі і зразумелымі праз калектыўныя эксперыменты, крытычныя гульнявыя практыкі (critical play), інтэрвенцыі і нечаканыя сустрэчы.

Гэта могуць быць мастакі(-чкі) з актывісцкай ці даследчай практыкай, творцы, якія працуюць на скрыжаванні мастацтва і тэхналогій (creative technologists), арганізатары(-кі) ініцыятываў у сферы лічбавых правоў, прадстаўнікі(-цы) грамадскага сектара, а таксама тыя, хто спалучае гэтыя ролі або выходзіць за іх межы.

Арганізатары(-кі) таксама чакаюць, што вы:

  • Любіце развіваць ідэі разам з іншымі і ўцягваць людзей у штосьці іншае, чым звычайная прэзентацыя;
  • Гатовыя разам весці актыўнасці і працаваць з удзельнікамі(-цамі) — вялікі досвед для гэтага не патрэбны.

CPDP 2027 пройдзе 8–11 сакавіка 2027 года ў Maison de la Poste у Бруселі. Тэма канферэнцыі — «What We Owe the Future»: якую адказнасць мы маем перад тымі, хто атрымае ў спадчыну лічбавы свет. Штогод на CPDP прыязджаюць больш за 1 200 чалавек — даследчыкі(-цы), юрысты(-кі), актывісты(-кі), мастакі(-чкі), прадстаўнікі(-цы) ўлады і бізнесу. Ідэі і актыўнасці рыхтуюць разам яшчэ да канферэнцыі.

Што прапануецца:

  • Удзел ва ўсе дні канферэнцыі як запрошаны госць без рэгістрацыйнага ўнёску;
  • Харчаванне падчас канферэнцыі: сняданкі, абеды, кава і прыёмы;
  • Кампенсацыя дарогі (і пражывання, калі трэба) для тых, хто едзе з Бельгіі, Нідэрландаў, Францыі ці іншай суседняй краіны, — па дамоўленасці з арганізатарамі(-камі) і пасля індывідуальнага разгляду;
  • Праца сам-насам з Dominika, заснавальніцай IoMU, і знаёмства з камандай Privacy Salon.

Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):

  • Разам выбраць ідэі і ператварыць іх у кароткія партыцыпатыўныя акцыі — напрыклад, эксперыменты з CAPTCHA, паэзію з зацемненых тэкстаў палітык прыватнасці, даследаванне культуры скрыншотаў або калектыўныя перамовы вакол смарт-акуляраў Meta;
  • Падрыхтаваць гэтыя актыўнасці да канферэнцыі;
  • Разам весці іх на CPDP 2027.

Для заяўкі патрэбныя:

  • Кароткі расказ пра сябе і тое, чым вы займаецеся;
  • Чаму вы хочаце далучыцца.

Можна дадаць пытанне ці ідэю, якую хочаце даследаваць разам, але гатовая прапанова не патрэбная.

Таймлайн:

Адказ атрымаюць усе, хто падаўся, не пазней за 4 студзеня 2027 года.

Арганізатар:

Institute of Machine Unlearning — незалежная ініцыятыва, якая называе сябе пара-акадэмічнай пляцоўкай для калектыўнага «адвучвання», feral pedagogy (дзікай, неінстытуцыйнай педагогікі) і сур'ёзнай гульні. Канферэнцыю CPDP праводзіць брусельская некамерцыйная арганізацыя Privacy Salon.